Новы тып вечарынак набывае папулярнасць у моладзі — удзень, з кавай і без алкаголю
Шукальнікі новых уражанняў цяпер адпраўляюцца на кававыя рэйвы, якія ператвараюць кавярні ў альтэрнатыўныя пляцоўкі для канцэртаў.
Скрын відэа: juliiaguk / Instagram
Morning coffee rave — гэта новы фармат гарадскіх вечарынак, якія праходзяць… раніцай. Замест алкаголю — кава і смузі, замест цёмнага клуба — светлыя прасторы, замест ночы — пачатак працоўнага дня.
З чаго пачалося
Ідэя з’явілася каля 2013 года ў Лондане, калі двое сяброў — Ніка Тэмэс (Nico Thoemmes) і Саманта Мойо (Samantha Moyo) — правялі першую цвярозую ранішнюю вечарыну пад назвай Morning Gloryville. Яны хацелі стварыць альтэрнатыву начному клубнаму жыццю, дзе можна было б танцаваць і радавацца без неабходнасці піць алкаголь ці ўжываць наркотыкі.
Гэта падалося нечым дзіўным — але папулярнасць такой формы расла. Ідэя разышлася па свеце: падобныя івэнты пачалі праводзіцца ў Нью-Ёрку, Берліне, Тэль-Авіве, Токіа, Дэлі.
@bohdanabezeha Morning club ️ Dobra 1, Warszawa #morningcoffeeclub ♬ original sound -
У апошнія гады morning raves вяртаюцца ўжо з новай назвай — coffee rave ці morning party, з большым акцэнтам на здаровы лад жыцця і спажыванне кавы. Месцамі іх правядзення становяцца не толькі кавярні, але і пякарні.
У чым асаблівасць
1. Час
Вечарынка (яе лепш назваць ранішнікам) пачынаецца а 6-8-й раніцы, часта ў будні дзень, і доўжыцца 2-3 гадзіны. Пасля людзі ідуць на працу або вучобу, атрымліваючы дозу энергіі праз танцы, музыку і добрую каву.
У выходныя дні такія івэнты пачынаюцца пазней.
@bavrrr Thank you @Lucky Stride crew for the invite! ☕️ #rave #party #fyp #speedgarage #remix #dj #morning ♬ original sound - BAVR
2. Атмасфера
Ніякага алкаголю, туману і цемры. Звычайна гэта светлыя залы, з вокнамі і натуральным асвятленнем, усмешкі замест клубнай «жорсткасці». Частка івэнтаў уключае ёгу, дыхальныя практыкі, майстар-класы або невялікія перформансы.
3. Музыка
Танцавальная і энергетычная — ад фанк-хаўсу і тэхна да дыска і афрабіту. Усё, што можа «раскачаць» арганізм без неабходнасці дадатковых стымулятараў.
4. Кава і здаровыя напоі
Barista-станцыя — цэнтр прыцягнення. Акрамя кавы, можна выпіць смузі, камбучу, гарбату. Пітво тут не каб расслабіцца, а каб узняць настрой.
5. Аўдыторыя
Маладыя прафесіяналы, творчыя людзі, тыя, хто стаміўся ад класічных вечарынак або шукае здаровую альтэрнатыву. Некаторыя прыходзяць з дзецьмі — гэта часта сямейныя падзеі.
@a.devyaten Утренние вечеринки в Минске !!! #minsk_belarus #minsk #coffeetime #минск #coffeeclub ♬ оригинальный звук - a.devyaten
Чаму гэта важна і цікава
У эпоху здаровага ладу жыцця і пошуку балансу morning raves даюць магчымасць адчуць сябе ўключаным у жыццё, але без ранішняга пахмелля ці разбітасці. Гэта не столькі вечарынка, колькі актыўны рытуал — своеасаблівы абрад уключэння ў дзень.
@a.allinaz Morning coffee club (morning coffee rave) — это диджей-сеты, которые устраивают в кофейнях по выходным примерно в 12 утра. Отличная альтернатива для тех, кто не посещает ночные клубы, предпочитает высыпаться и пить кофе на вечеринках :) На видео кофейня Gorky park в Минске #morningcoffeeclub ♬ оригинальный звук - Alina
Мода на Morning coffee rave дайшла і да Беларусі. Першым, хто прапанаваў такі фармат, стала кавярня «Кафэ дэ Бальзак» на Даўгабродскай у Мінску. Хутка ідэю падхапілі і іншыя. Так, праз некалькі тыдняў падобны івэнт прайшоў у кавярні ў парку Горкага, кавярні «404» на праспекце Дзяржынскага і гастрапякарні «Сіняя птушка» ў Ракаўскім прадмесці.
Выглядае на тое, што з набліжэннем лета Morning coffee rave захопіць сталіцу і перамясціцца ў іншыя гарады Беларусі.
Чытайце таксама:
«Традыцыйная жонка» — модны рух, якім захапілася моладзь