Грамадства11

Рэзка павялічваецца дзяржпошліна за атрыманне і замену правоў кіроўцы

У Беларусі 9 жніўня рэзка павялічваецца дзяржпошліна за атрыманне і замену правоў кіроўцы.

У Беларусі кошт паслуг, што аказваюць дзяржаўныя органы, у тым ліку падраздзяленні ДАІ (выдача вадзіцельскіх пасведчанняў, нумарных знакаў і інш.), у асноўным залежыць ад базавай велічыні. Памеры дзяржпошлін рэгулююцца двума дакументамі: Падатковым кодэксам і ўказам прэзідэнта № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».

Новым Падатковым кодэксам, які набыў моц 1 студзеня 2012 года, быў прадугледжаны памер дзяржпошліны за атрыманне (замену) вадзіцельскага пасведчання ў 4 базавыя велічыні. «Відавочна, што гэтыя змяненні прапрацоўваліся і былі ўнесены яшчэ летась, да рашэння аб павышэнні памеру базавай велічыні. Як вядома, з 1 красавіка 2012 года памер базавай велічыні быў устаноўлены ў 100 тысяч рублёў, што прывяло б да аплаты грамадзянамі за вадзіцельскае пасведчанне ў памеры 400 тысяч рублёў», — адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

З улікам вышэйсказанага МУС выйшла з ініцыятывай у Савет міністраў аб зніжэнні памеру дзяржпошліны на атрыманне (замену) пасведчання кіроўцы. Гэта прапанова і была рэалізавана ва ўказе прэзідэнта № 197 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200».

Такім чынам, з 9 жніўня дзяржпошліна за атрыманне (абмен) вадзіцельскага пасведчання складзе 200 тысяч рублёў.

Да таго як указ набыў моц, дзяржпошліна за вадзіцельскія пасведчанні складала 0,5 базавай велічыні — 50 тысяч рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць