Ежа11

Тварожная пасха з чорнымі парэчкамі 

Згушчонка дадасць салодкасці, а чорныя парэчкі — лёгкую кіслінку і прыемны ягадны смак. Ідэальна!

Easter black currant cake
Фото: instagram kat.cooking.diary

Спатрэбіцца:

  • тварог — 400 г
  • чорныя парэчкі — 200-250 г
  • згушчонка — 250 г
  • растопленае масла — 150 г
  • цукровая пудра ці ванільны цукар па жаданні
  • формачка / папяровы або пластыкавы кубак ці нешта падобнае (каб з яго выцякала сыроватка, на дне трэба прарабіць адтуліны)
  • марля

Як гатаваць:

  1. Чорныя парэчкі здрабніце ў блендары, перакладзіце ў невялікі рондаль і разагрэйце на невялікім агні. Прапусціце ягады цераз сіта — усё, што застанецца ў сіце, можна выкінуць, а прапушчанае ягаднае пюрэ трэба астудзіць.
  2. Змяшайце тварог, расцерты да аднастайнасці, згушчонку і масла. Дадайце да гэтага ягаднае пюрэ і зноў размяшайце блендарам. Можна дадаць цукровую пудру.
  3. Засцяліце форму марлей і перакладзіце тварожна-ягадную масу ў форму. Пакіньце ў лядоўні на 8 гадзін, каб тварог як след ўшчыльніўся. Час ад часу варта зліваць сыроватку, якая будзе выцякаць на талерку.
  4. Гатовую пасху можна ўпрыгожыць лісцікамі мяты.

Каментары1

  • буэ
    07.07.2024
    вось што ідэальна - https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/346191/

    паводле ракьлямы дачькі саміведаецекаго ;)

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай16

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў8

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай16

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць