Грамадства22

СК распавёў, у чым вінаваціць кіраўніцтва прыватнай школы «Смарт Скул», дзе хлопчык стрэліў дзяўчынцы гумовым шарыкам у вока

СК справаздачыўся пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў прыватнай школы «Смарт Скул». СК вінаваціць кіраўнікоў школы па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры).

Паводле СК, абвінавачаныя завалодалі грашовымі сродкамі, пералічанымі за навучанне дзяцей. «Фактычна грошы не выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні, а выводзіліся на рахункі падкантрольных субʼектаў гаспадарання», — піша СК. 

Агульная шкода, паводле СК, перавысіла мільён рублёў. 

СК таксама піша, што ў 2020 — 2023 навучальных гадах «Смарт Скул» афіцыйна прымала на навучанне не больш за 25 навучэнцаў 1—4 класаў, аднак у 2021-2022 навучальным годзе ў дадзенай прыватнай школе без факту залічэння ва ўстанову навучалася больш за 600 дзяцей 1—11 класаў. 

«Ім аказваліся толькі кансультацыйныя, рэпетытарскія паслугі выдалена з дапамогай праграмы Zoom, а таксама дадзеная дзейнасць ажыццяўлялася ў памяшканнях, якія не адпавядаюць санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням. Такім чынам, значная колькасць непаўналетніх абавязковую адукацыйную праграму на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не асвойвалі на працягу працяглага часу», — лічыць СК. 

Абвінавачаным пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. 

Прыватная школа «Смарт Скул» трапіла ў навіны ў сувязі з інцыдэнтам у 2022 годзе. Там хлопчык гумовым шарыкам з дзіцячага пісталета трапіў дзяўчынцы ў вока.

Пра здарэнне публічна гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што даручыў разабрацца ў тым, што адбылося, і «неадкладна ўвесці ліцэнзаванне школ».

Школу «Смарт Скул» хутка закрылі.

Каментары2

  • Сэрэднестатыстычная жанчына.
    15.02.2024
    Няма да чаго дакалупацца, дык дакалупаліся да гумавага шарыка, неадпаведнасць памяшкання пры онлайн-адукацыі. Увесь абсурд робяць канкрэтныя людзі, чыноўніцы з начосамі і чыноўнікі з піўнымі жыватамі. Хацелася б у такіх артыкулах ведаць просьвішчы гэтых работнікаў, каторыя так старанна закопваюць прыватную адукацыю па указцы нейкага недарэчнага дзеда-псіхапата, у каторага палюбоўніца і маці яго неафіцыйных нашчадкаў сама валодае прыватнай школай.
  • даведка
    15.02.2024
    После разбирательства в живых осталась лишь Минская международная гимназия имени матери второго президента РБ с годовой платой за обучение в сумме $3000, которую могут позволить своим детям силовики и чинуши.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць