Усяго патроху

На аўкцыёне ў Японіі кілаграм гарбаты прадалі за рэкордныя 15,5 тысячы даляраў

Кілаграмовая партыя скручанага ўручную лісця зялёнай гарбаты з прэфектуры Сідзуока была прададзеная на аўкцыёне за рэкордныя 1,96 млн іен (каля $15,5 тыс.). Гандляры адзначаюць колер і форму гарбаты.

Па стане на 08:10 па японскім часе аб'ём продажаў зялёнай гарбаты, вырашчанай у Сідзуоке, склаў 1732 кг пры сярэдняй цане за кілаграм 5027 іен, паведамляе Kyodo. Прэзідэнт рынку Ясухідэ Учына сказаў, што, нягледзячы на рост цаны на паліва і сыравіну, рынак «узмоцнена працуе над тым, каб забяспечыць смачнай гарбатай па справядлівых цэнах».

Прэфектура Сідзуока размяшчаецца ў рэгіёне Цюбу на востраве Хансю. Лісце зялёнай гарбаты, прададзенае на аўкцыёне, было вырашчанае ў Фудзіноміі.

Збор гарбаты ў Японіі праходзіць у першай палове красавіка. Яна збіраецца ўручную альбо з дапамогай гарбатаўборачных камбайнаў, а затым адвозіцца на фабрыку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць