Украінцы заявілі, што страты расійскай арміі дасягнулі 17 тысяч чалавек
Узброеныя сілы Украіны апублікавалі штодзённую зводку пра страты расійскай арміі з пачатку вайны. Звесткі з боку Расіі не абнаўляліся тыдзень.
Спіс страт выглядае так:
— 614 танкаў,
— 1735 баявых бронемашын,
— 311 артылерыйскіх сістэм,
— 96 адзінак рэактыўных сістэм залпавага агню,
— 54 адзінкі сістэм СПА,
— 135 самалётаў,
— 131 верталёт,
— 1201 аўтамабіль ваеннага прызначэння,
— 7 караблёў/катараў,
— 75 цыстэрнаў з гаручым,
— 8 беспілотнікаў,
— 22 адзінак спецтэхнікі,
— 4 мабільныя ўстаноўкі для пуску балістычных ракет малой далёкасці (БРМД).
Таксама Узброеныя сілы Украіны кажуць пра больш чым 17 тысяч страт у складзе расійскага войска.
Мінабароны Расіі апошні раз называла колькасць загінулых і параненых вайскоўцаў 25 сакавіка: тады ведамства паведаміла, што з пачатку ўварвання ў Украіну загінуў 1351 расійскі вайсковец. Яшчэ 3825 былі параненыя.
Разведка ЗША ацэньвае страты расійскага войска ў дыяпазоне ад 7 да 15 тысяч чалавек забітымі.
Каментары