Усяго патроху

Іранскае зямляцтва ў Беларусі сабрала сродкі

для лячэння васьмігадовай дзяўчынкі з Белаазёрска.

Іранскае зямляцтва ў Беларусі сабрала паўтары тысячы долараў ЗША для лячэння васьмігадовай Валерыі Квашніной з Белаазёрска Брэсцкай вобласці.

Грошы і падарункі для дзяўчынкі ўручыў яе бацькам 1 красавіка пасол Ірана ў Беларусі Сейед Абдала Хасейні.

Сабраныя сродкі пойдуць на аперацыю Валерыі. Дзяўчынка хварэе на цэнтральную другасную дыстрафію сятчаткі вока, у выніку чаго левае вока амаль не бачыць, зрок на правым — падае. Беларускія ўрачы не змаглі дапамагчы Валерыі, і яе бацькі звярталіся ў клінікі Германіі, Францыі, Ізраіля і Расіі.

Як паведаміла мама дзяўчынкі Вольга Квашніна, толькі ўрачы Цэнтра пластычнай хірургіі і афтальмалогіі Уфы (Расія) згадзіліся ў якасці эксперымента зрабіць аперацыю.
У выніку зрок часткова вярнуўся. Цяпер неабходна працягваць лячэнне, прайсці абследаванне і зрабіць яшчэ як мінімум дзве аперацыі.

Дастатковых для лячэння сродкаў Квашніны не маюць. Сям`ю, дзе растуць трое дзяцей, утрымлівае бацька. Мама не працуе, паколькі за Валерыяй патрэбны догляд. Акрамя таго, сям`я выплачвае грошы, узятыя ў доўг на першую аперацыю.

Уручаючы сродкі, Сейед Абдала Хасейні падкрэсліў, што пасольства Ірана і надалей плануе аказваць дабрачынную дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Дыпламат заявіў пра намер прапанаваць сваім калегам-паслам арганізаваць такую дапамогу на рэгулярнай аснове.

Цяпер пасольства Ірана аказвае дапамогу дзіцячаму дому № 2 Мінска.

С.Хасейні падкрэсліў: дыппрадстаўніцтва ўдзельнічае ў дабрачыннасці "зыходзячы з пераканання,

што не бывае чужога болю".

Гаворачы пра дапамогу канкрэтна Валерыі, пасол зазначыў, што да маленькіх дзяўчынак у Іране "ставяцца як да анёлаў". Ён выказаў надзею на тое, што Валерыя паправіцца.

Перададзеных сродкаў хопіць на наступную аперацыю.

Далей адбудзецца працэс аднаўлення, неабходна будзе ўзмоцненае харчаванне. Бацькі Валерыі Квашніной просяць дапамагчы сям`і справіцца з няпростай жыццёвай сітуацыяй. У дзіцяці пакуль няма дабрачыннага рахунка, пытанне аб яго адкрыцці цяпер вырашаецца ў Міністэрстве аховы здароўя. Звязацца з сям`ёй, каб прапанаваць дапамогу, можна па тэлефоне +375 29 528 14 80 (МТС).

Адрас электроннай пошты: [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць