Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч выступіў за размежаванне з албанцамі на тэрыторыі Косава і Метохіі, каб пазбегнуць двухбаковага канфлікту, паведамляе Сербскае тэлебачанне.
«Тэрыторыя, калі невядома, як да яе ставіцца і каму яна належыць, — гэта заўсёды крыніца патэнцыйных канфліктаў і праблем», — заявіў Вучыч.
Ён дадаў, што Сербія зробіць усё магчымае для вызначэння мяжы, аднак шмат што залежыць і ад Албаніі, таму што «для танга патрэбныя абодва».
Вучыч адзначыў, што не ведае, ці атрымае яго прапанова падтрымку грамадзян Сербіі, аднак запэўніў, што дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны.
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары