ДТЗ адбылося каля 6 гадзін раніцы 12 красавіка на 32 км аўтадарогі Р-7 «Камянец-Жабінка-Федзькавічы».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы жыхар Жабінкі, кіруючы мікрааўтобусам «Івэка», быў у стомленым стане. Папярэдне мяркуецца, што мужчына заснуў падчас руху, выехаў на правую па ходзе руху абочыну і здзейсніў наезд на раварыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку, па краі праезнай часткі дарогі.
У выніку наезду 25-гадовы жыхар вёскі Рагозна загінуў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Вызначана, што ровар быў абсталяваны ліхтарамі спераду і ззаду, святлоадбівальнымі элементамі. На вопратцы загінулага былі святлоадбівальныя ўстаўкі.
У сваю чаргу, кіроўца раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 100 разоў. Адзначым, што для суда маюць значэнне толькі правапарушэнні, здзейсненыя на працягу года.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары