У Тбілісі праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Грузіі Уладзіміра Макея і Міхеіла Джанелідзэ, паведамляе беларускае МЗС на сваёй старонцы ў «Твітары».
Макей знаходзіцца ў грузінскай сталіцы, дзе сёння ўрачыста будзе адкрыта амбасада Беларусі, піша БелаПАН. Праграмай яго візіту таксама запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ, каталікосам-патрыярхам Грузіі Ільём II.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмяркуюць увесь спектр беларуска-грузінскіх адносін, у тым ліку пытанні палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, нарошчвання беларускага экспарту, узаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары