Грамадства33

Янукевіч: Лукашэнка можа пайсці на правядзенне сумешчанага з мясцовымі выбарамі рэферэндуму

Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на правядзенне рэферэндуму, сумясціўшы яго з мясцовымі выбарамі, якія адбудуцца не пазней за 20 лютага 2018 года. Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 3 снежня на пасяджэнні сойма арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, улады і раней разглядалі сцэнарый рэферэндуму, а Ліберальна-дэмакратычная партыя выступіла з ініцыятывай яго правядзення, каб лішні раз нагадаць пра сябе.

З аднаго боку, адзначыў Янукевіч, Лукашэнка адчувае для сябе пагрозу з боку Расіі, а таму хоча выкарыстаць час правядзення расійскай прэзідэнцкай кампаніі, калі ўвага да Беларусі будзе аслаблена. «За гэты час ён мог бы вырашыць свае ўнутраныя пытанні на шмат гадоў наперад, каб пазбегнуць магчымых правакацый з боку Крамля», — адзначыў палітык.

Адначасова, лічыць Янукевіч, Лукашэнка мог бы з дапамогай рэферэндуму наладзіць адносіны з Захадам. «Рана ці позна ад Лукашэнкі запатрабуюць рэальных спраў па сістэмных зменах у краіне. Таму ў пакет пытанняў, якія выносяцца на рэферэндум, можна ўключыць пытанні, якія дазволілі б Захаду заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца, пагадзіцца на аказанне фінансавай дапамогі», — сказаў ён.

Сярод такіх пытанняў — адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе, змена выбарчай сістэмы, павелічэнне тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта і парламента.

Янукевіч таксама заявіў, што ў лістападзе актывізавалася расійская прапаганда і дзейнасць прарасійскай пятай калоны ў Беларусі. Так, праводзяцца канферэнцыі, выдаюцца кнігі, якія носяць антыбеларускі характар.

Паводле слоў палітыка, гэта робіцца з мэтай эканамічнага і палітычнага націску на Лукашэнку, для таго каб «абрэзаць яму шляхі на Захад, яшчэ больш прывязаўшы да Расіі».

Пры гэтым Янукевіч звярнуў увагу на тое, што развіццё дыялогу з Захадам праходзіць на фоне працягу рэпрэсій. «Магчыма, яны больш мяккія, але носяць больш масавы характар, — сказаў лідар Партыі БНФ. — Таму дыялог хоць і важны, але ён павінен быць абумоўлены, павінна быць дарожная карта. Беларускія ўлады таксама павінны рабіць крокі насустрач».

Каментары3

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў1

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў9

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася72

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў1

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць