Грамадства55

Беларускі вытворца кавы паўгода не плаціць заробак супрацоўнікам

Кампанія «Ікартайм», айчынны вытворца кавы, амаль паўгода не плаціць заробку. Супрацоўнікі наракаюць, што іх месяцамі «кормяць абяцанкамі», некаторыя звальняюцца і падаюць у суд. Заснавальнік разводзіць рукамі: рахункі фірмы заблакаваныя з-за запазычанасці па крэдыце.

«Не скарачаюць, не звальняюць, проста людзі сядзяць паўгода без працы і без грошай. Кіраўніцтва абяцала, што закрые доўг то 8 сакавіка, то 3 красавіка, то 17 красавіка. А грошай усё няма і няма», — напісаў у рэдакцыю супрацоўнік аднаго з філіялаў кампаніі, які папрасіў захаваць ананімнасць.

«Апошні заробак прыйшоў 31 снежня а 8 гадзіне вечара.

Некаторыя людзі ўжо звольніліся і падалі ў суд, але пакуль нічога не атрымалі, — удакладніў работнік, які звярнуўся да FINANCE.TUT.BY. Ён растлумачыў, чаму сам не паследаваў прыкладу ужо былых калегаў: — Нейкая надзея [на выплату заробку] ўсё-такі была. Жыў на зберажэнні і за кошт жонкі. Калі была праца, то і грошы плацілі нядрэнныя, 7—8 мільёнаў.

Зрэшты, суразмоўца плануе забраць працоўную кніжку да канца тыдня. Мужчына не выключае, што падасць у суд, каб спагнаць грошы з працадаўцы.

Двое супрацоўнікаў з іншых філіялаў «Ікартайм» пацвердзілі інфармацыю аб нявыплаце заробкаў.

- Усё так і ёсць. Дзед Мароз на Новы год, як гаворыцца, пералічыў нам апошнія грошы. Я забраў працоўную ў пачатку красавіка і звярнуўся ў суд. Рашэнне было вынесена на маю карысць, але грошай я пакуль не атрымаў, — паведаміў былы работнік кампаніі. Паводле яго слоў, філіял, у якім ён працаваў, пакінулі ўсе супрацоўнікі, акрамя аднаго.

Работнікі «Ікартайм» расплывіста кажуць аб прычынах амаль паўгадавой нявыплаты заробкаў. Маўляў, нешта звязанае з банкаўскім крэдытам і блакаваннем рахункаў кампаніі.

Кампанія мае пратэрмінаваны крэдыт у Белаграпрамбанку, і работнікі гэта ведаюць, патлумачыў FINANCE.TUT.BY прадстаўнік «Ікартайм».

— Банк не хоча пралангіраваць крэдыт, у нас ужо 8 месяцаў арыштаваныя разліковыя рахункі. Ніяк не можам падпісаць міравое пагадненне. Судзімся з банкам ў гаспадарчым судзе Мінскай вобласці. Выплата зарплаты не ідзе, бо чакаем рашэння суда. 25 мая будзе апеляцыя. Калі рахункі разблакуюцца, мы пачнем плаціць зарплату. Калі не, будзем падаваць [скаргу ў парадку нагляду] ў Вярхоўны суд.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць