Літаратура11

На дарозе. Апавяданне

Піша Юлія Мароз

А напачатку ж ніхто не ўспрымае такія сітуацыі сур’ёзна. Ну закладзена ў генах жаданне ваяваць, што тут зробіш! А розныя гульні, камп'ютарныя, лялечныя і свежапаветраныя, толькі падтрымліваюць гэтую прагу крыві.

— О, хутка весела будзе! — ржалі пару месяцаў таму мае хлопцы-суседзі. — Украіна паднялася! І расіяне маўчаць не будуць, зрушаць сваіх з тронаў. Мо і мы паднімемся?! І будзе Трэцяя сусветная.

— Ха, ну, канечне: і зрушаць, і ўзнімемся… Ды ніфіга! — распаляўся хлапец з другога паверха. — Шчэ Расія — магчыма. А мы… А што мы? Сядзім на цвіку, дый так і трэба. Навошта ісці шукаць мяккае канапы?

І працягваў пасля хвіліннай паўзы.

— Ці вы бачылі, як гарадскія галубы выпіраюцца на дарогу і ідуць перад аўтобусам? Ідуць. Ну, крыху спешна. Але нават не бягуць і тым больш не ляцяць. А вясковыя не сталі б чакаць, калі кола прыцісне хвост, а там і цалкам зацягне і раздушыць.

Мы пілі шампань і гутарылі пра Майдан, як пра нейкае шоу, што гастралюе па Усходняй Еўропе і хутка прыедзе ў Мінск. Але можа і не заехаць. Толькі, кажуць, захапляльны экшн. З фаершоу, бойкамі, крывёй і рыцарскай доблесцю. Карацей, «весела».

Пазней, праз месяц дзесьці, хлапцы ізноў смяяліся і рабілі стаўкі: пачнецца вайна ці Абама здолее паўплываць на адзінароскі тандэм. А можа, і не Абама, а хтосьці іншы. Каб толькі ўціхамірыліся.

А мы з сяброўкай, моўчкі седзячы побач, сціскалі ў руках кубкі з гарбатай і плакалі, не міргаючы, гледзячы перад сабой. Маючы родзічаў ва Украіне, мы бачылі карціну бліжэй і натуральней. Без масінфармацыйнага тлушчу. У нас ужо пачалося адчуванне непапраўнага. Мы ўжо бачылі не прыезд шапіто, а падзеі, якія разносяць жыцці вялікай колькасці людзей. Банальнасць, скузі. Але яе пераварванне ў нашай свядомасці нагадвае апендыцыт: дае знаць пра сябе толькі пры запаленні. І калі сцішаць, не звяртаць на яго ўвагі, то потым яно выбухае і расцякаецца па думках. Запаўняючы цябе ўсяго. І адмыць цяжка. Таму часам такі выбух скончваецца смерцю.

Выкладчыца ўсё кажа, што тым не менш не варта аддаваць гэтым развагам усе сілы. Як было ў гісторыі: вайна ішла, людзі паміралі, гарады вынішчаліся. Але людзі працавалі, вучыліся, верылі ў лепшае, нараджалі новых лю-дзей, аднаўлялі з нуля разваліны.

Але ўсе гэтыя ўгаворванні не выводзяць з галавы факта, што голуб, патрапіўшы на дарогу, нават калі ўзляціць, наўрад ці пазбегне непрыемнасцяў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў3

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў9

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася72

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў3

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць