Комментарии к статье

Украинский командир Билецкий: Белорусы — такие же, как украинцы, но у них нет моральной традиции вооруженной борьбы за независимость

  • Ігнат Грынявіцкі - герой Беларусі
    07.09.2026
    Гоман, літвіны гэта і ёсць беларусы.
    Ігнат Грынявіцкі - наш хлопец.
  • Влад
    05.09.2026
    Выжылі і малайцы , а в 2020 тоже "расейцы"? Я в ментовке только родное белорусское быдло видел, ни одного расейца!
  • Biełarus' Freedom
    06.09.2026
    Влад, ну, а хто выратаваў іх, калі ўсё ў жніўні пасыпалася
  • Факт
    07.09.2026
    Влад, ты і Пуціна ў мянтоўцы не бачыў. А Пуцін адкрыта заяўляў, што атрады Росгвардыі гатовыя для падаўлення пратэстаў у Беларусі і стаяць на мяжы з Беларуссю.
    І кіраўніка расейскага ФСБ ты не бачыў у мянтоўцы. А ён неаднаразова ў самыя гарачыя дні пратэстаў прылятаў на верталёце ў палац Лукашэнкі кантраляваць здушэнне пратэстаў і даваць указанні сілавікам.
  • Пытанне
    05.09.2026
    Форма, якая на ім ва Украіне пашыта? Зброя ўкраінская?
  • Праблема беларусаў
    05.09.2026
    Пытанне , Беларусам, каб перамагчы, трэба мець усё сваё. Нам ніхто нічога не дасць, як украінцам. Ніхто.
    Горш толькаэі Ічкерыі. Ім ніхто не дапамог. А яшчэ і бандзітамі назвалі за тое, што сваю зямлю ад Расеі спрабавалі бараніць. Еўрапейцы іх так называлі....
  • Ух ти
    05.09.2026
    Проста нагадаю. У красавіку, пад Кіевам, не было мін. Не было мін для мінамётаў. Брытанцы за першыя два (2!) месяцы адгрузілі толькі шаломы. Шаломаў не было. Бронікаў небыло. Тое, што было назапашана да вайны, і джавеліны, гэта ўсё было было вычэрпана. Бронікаў не было. І калі проста абрывалі слухаўку джярждэпу, маў, дайце міны 120. Дайце хоць 60 міны, няма чым Кіеў абараняць, тады з вялікім скрыпам неяк выдзелілі гэтыя міны, калі іх падвезлі нават была вялікая навіна ў СМІ, і гэта саўпала з т.з "Жэстам добрай волі". То бок Украіна літаральна выгрызала кожную пастаўку, якіх нагадаю першыя два месяцы вайны НЕ БЫЛО. Зараз гэта ўсё робіцца ва Украіне. І міны і шаломы і бронікі. У нас паўнамасштабныя пратэсты на трэці дзень скончыліся фактычна. Потым пачаліся акцыі нявест і трыумвірат. А на трэці месяц пасля выбараў выходзілі літаральна адзінкі. Вось і ўся розніца. Украіна на трэці год вайны выбіла рускіх з Херсону, Харкаўскай вобласці, пачала наступ у запарожскіх стэпях. Розніца ёсць.
  • Свой дурань, горш за ворага
    05.09.2026
    Праблема беларусаў , ..."мець сваё". Пачынаючы з уласнай саманазвы народу
  • Майдан
    05.09.2026
    Ух ти, да чаго тут вайна і пратэсты? Харкаў, Мікплаеў, Дамбабвэ і Лугандон, Дняпро і інш да 2022 р. Славілі Луку і ледзь не вылі па Яныку.
  • Шашлыкі
    06.09.2026
    Ух ти, і чым тут можна ганарыцца, што ў 2022 годзе, на 8мым годзе вайны Расеі супраць Украіны ў Украіны не было чым абараняцца, не было пабудавана абарончых ўмацаванняў, быў размініраваны праход з Крыма на мацярык, адведзены вайсковыя часткі ад аэрапорта пад Кіевам, затое былі пабудаваныя дарогі там, дзе потым пайшлі расейскія танкі.
    Хаця выведка (і амерыканская, і ўкраінская з лета 2021 года дакладала, што Расея рыхтуе напад, праводзіла лічбы колькасці тэхнікі і войска і перадавала карты маршрутаў, па якіх Расея плануе нападаць.
    Але прэзідэнт Украіны ўсіх супакойваў, мабілізацыі не праводзіў, клікаў рыхтавацца да майскіх шашлыкоў.
    (У маі ад Марыўпаля ўжо нічога не засталося, ні аднаго цэлага будынка.).
  • Славілі вылі
    05.09.2026
    Кіеў за тры дня. Няма перамогі расейскай. Усё што хочаш можаш казаць. Перамогі няма.
  • Тут і цяпер - Беларусь
    05.09.2026
    Свой дурань, горш за ворага , цяпер саманазва палітычнай нацыі - беларусы; традыцыі змагання і здабыцця незалежнасці, фармавання вайсковых аддзелаў дзеля гэтай высокай мэты - беларускія. Адыход ад гэтага дыскурсу ў глыбіню Новага часу з тагачаснай паразай карумпаванай эліты РП/ВКЛ і разбурэннем той дзяржавы - гэта свядомая блытаніна ад ворагаў незалежнасці і дэмакратыі для сучаснай дзяржавы.
    Нават тут у каментарах бачна, што развагі пра Літву часта йдуць у звязцы з тэзісамі пра выратаванне лукі ад масквы, што ён - меншае зло. А ён - проста частка большага зла, з ператварэннем Беларусі ў правінцыю "общего отечества от Бреста до Владивостока". Зараджаныя камітэтам "літвіны" хочуць яшчэ адну дзяржаву пахерыць - пранесеная праз чвэрць тысячагоддзя шляхецкая забаўка.
  • Пытанне
    06.09.2026
    Свой дурань, горш за ворага , якая ўласная саманазва ўкраінскага народа? І чаму яны ёй не карыстаюцца?
  • Назіральнік.
    06.09.2026
    Тут і цяпер - Беларусь, Зараджаныя камітэтам "літвіны" хочуць яшчэ адну дзяржаву пахерыць;;

    Таксама бачу, як павылазілі канторскія псеўда"літвіны". Папракаюць беларусаў за тое, што яны беларусы. Лагічна было б, каб яны і ўкраінцаў папракалі за тое, што ўкраінцамі сябе называюць. Але ж не. Украінцаў не чапаюць.
    Метадычка паступіла працаваць толькі супраць беларусаў.
  • Слуцкі збройны чын
    05.09.2026
    Ёй, ой. Гэта так і завецца, чын. Гэта чын. Гэта партызанская, па сутнасці барацьба. Як і паўстанне Касцюшкі, як і паўстанне Каліноўскага. У Расеі былі такія ж самыя паўстанні Сценькі Разіна, Емельяна Пугачова, але там яны не мелі нават такой падтрымкі, як каліноўцы ў Беларусі. Адрознне ў тым, як правільна напісаў Білецкі, што ва Украіне узброенае супрацьстаянне з Масквой, няхай непрацяглае, але мела ДЗЯРЖАЎНЫ статус. Нават дзейнасць ОУН-УПА мела нефармальна-дзяржаўніцкі статус і цэнтралізаваную сыстэму кіравання і снабжэння на тых тэрыторыях, дзе мала шырокую падтрымку сярод насельніцтва. Гэта мела моцныя карані яшчэ з часоў аўтаноміі Валыні, Галіцыі і Падляшша ў складзе Аўстра-угорскай імперыі.
  • шклоуски конюх
    05.09.2026
    Слушать поучения со стороны легко. Особенно когда командиры соседней страны начинают рассуждать про чужие традиции. Но правда в том что обижаться тут не на что. Пока наша так называемая оппозиция годами устраивает политический Дом-2 делит гранты и ищет виноватых а все остальные ждут помощи извне ничего не сдвинется с места. Никто нас освобождать не придет. Ни украинцы ни европейцы. Хватит жить иллюзиями и ждать милости. Пока сами не начнем решать вопросы так и будем сидеть в оккупации.
  • Свой дурань, горш за ворага
    05.09.2026
    шклоуски конюх, той, хто выракся роднай мовы, ніколі не здабудзе волю для сябе, ды незалежнасць для сваёй Айчыны.
  • Якая акупацыя?
    05.09.2026
    Разуйце вочы. Ямы97% гэта ў бягучым моманце і вельмі аптымістычна. Большасць беларусаў у цэлым задаволена сваім жыццём. Так, дыктатурка пад'ядае перыядычна, але не настолькі, каб рабіць рэзкія крокі. Не настолькі каб эміграваць нават! У першую чаргу тыя, чые машынкі ЗАБІЛІ ДВАРЫ. Я пра гэтых людзей кажу. У іх ёсць праца. Ёсць кватэрка, машынка. Ёсць грошы, сеў паехаў у эміграцыю. Не. Проста факт. Майдан не падчас выбараў стаўся. Не кожны хто застаўся ў Беларусі і хоча з'ехаць можа з'ехаць. Большасць можа.
  • Мэта Масквы - высяленне беларусаў з Беларусі
    06.09.2026
    Якая акупацыя?, навошта ўсім беларусам з'язджаць? Каб высвабадзіць месца для маскалёў? Каб яны засяліліся ў вашы хаты і пачалі дыктаваць свае правілы беларусам?
    Гэта для Масквы вельмі выгадна: не вывозіць беларусаў таварнымі вагонамі, як у 1930-я гады, а каб беларусы самі з'ехалі. Тыпу, самі так захацелі, тыпу ніхто не прымушаў.
    Расейцы ўжо сёння масава купляюць хаты ў Беларусі і пераязджаюць.
    Далей яны зоймуць усе кіроўныя пасады і капец.
  • Няхай
    05.09.2026
    Гэты ўкраінец успомніць ролю украінцаў у распадзе Рэчы Паспалітай. Тады гэтым ваявітым вельмі да масковіі хацелася, цяпер наадварот.
    Ніколі не вызначацца хіба
  • Хай
    06.09.2026
    Няхай, ніколі не вызначацца й не пакаяцца.
  • Dima litvin
    06.09.2026
    калі вы чуеце, што беларусы ніколі не змагаліся за сваю свабоду і незалежнасць — гэта проста не адпавядае нашай гісторыі. Між Пераяславам 1654
    як пачаткам залежнасці Гетманшчыны ад масковіі і 1795 як пачаткам акупацыі нашай зямлі масковіей — 141 год. Мы апынуліся пад Расіяй значна пазней — і амаль адразу пачалі супраціўляцца: 1794 паўстанне Касцюшкі,1812 як спроба часткі эліты вярнуць суб’ектнасць ВКЛ, паўстанне 1830-1831,
    Міхал Валовіч1833, Каліноўскі 1863. Мужыцкая праўда, пакаранні смерцю — але не капітуляцыя. Пасля развалу імперыі — БНР 1918. Тут дарэчы можна згадаць Пілсудскага — як чалавека з федэрацыйнай ідэяй, які абяцаў народам былога ВКЛ права вызначыць сваю будучыню, але гэтая мадэль не была рэалізаваная, і Беларусь засталася падзеленай. Булак-Балахович у 1920-м абвясціў незалежнасць Беларусі ў Мазыры. Амаль адначасова — Слуцкі збройны чын, адкрыты ўзброены супраціў. Потым — Зялёны Дуб і падполле. Другая сусветная — гэта вельмі складаная гісторыя, дзе былі і масавы савецкі партызанскі рух супраць нацыстаў, і паралельна — нацыянальныя антысавецкія групы. Але антысавецкае, у тым ліку нацыянальнае падполле пасля вайны справады існавала — з 1944 да пачатку 1950-х. Таму, калі хтосьці ва Украіне кажа, што беларусы гістарычна не змагаліся гэта не так.
  • Юрка Моніч. Беларускі супраціў
    06.09.2026
    Dima litvin, возьмем галадамор. Чаму ўкраінцы не супраціўляліся? У іх вакол сёлаў стаялі нквдшнікі, якія спачатку ўсё забіралі, а потым не давалі людзям выйсці з сяла. Дык чаму ўкраінцы іх не забілі?

    У Беларусі быў Юрка Моніч, які арганізаваў супраціў з мясцовых хлопцаў.
    Калі продразвёрстка прыязджала ў вёску адбіраць у сялян зерне, атрады Моніча тут жа забівалі гэтых продразвёрстчыкаў і вярталі зерне і іншыя прадукты сялянам.
    Кантралявалі тэрыторыю. У многія вёскі савецкія камісары нават не суваліся пасля гэтага.
    Чаму ўкраінцы так не рабілі?
    Калі быў адзін суд, дык сяляне з тых вёсак давалі паказанні і высветлілася, што яны ўвогуле не ведалі пра нейкую савецкую ўладу, бо тая ўлада ў іх не паяўлялася, яе ніхто не бачыў, бо тэрыторыя кантралявалася Юркам Монічам.

    Саветы яго спаймалі толькі пасля складанай і доўгай спецаперацыі, распрацаванай менавіта для яго паімкі.
    Пасля таго, як ён захапіў цэлы цягнік з еўрапейскімі дыпламатамі, якія ехалі ў Маскву, каб прызнаць савецкую ўладу законнай.
  • Юрка Моніч. Беларускі супраціў
    06.09.2026
    Фільм пра героя беларускага супраціва. Юрку Моніча. https://m.youtube.com/watch?v=3qXYwaq87TU
    851 тысяча чалавек паглядзела. Няхай і Білецкі паглядзіць. Як трэба на акупаваных рускімі тэрыторыях рабіць.
    А не ў чэргі па расейскія пашпарты ўставаць, як гэта робяць украінцы.
  • Николай
    06.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • шляахтіць
    06.09.2026
    гэта польная лухта што Бяляцкі на артыкулы распаўдал. дастаткоўа чытаць нашу гісторыю з нашы змагання з масковія і станет усё зразумела
  • Valadzimir
    06.09.2026
    Нагадаю, што войны ВКЛ з Масковіяй былі НЕ войнамі "за незалежнасьць", а змаганьнем дзьвух "протаімперскіх" канкурэнтаў, прэтэндуючых на валоданьне ўсімі "рускімі" землямі і, адпаведна, статус імперыі. У гэтым змаганьні заканамерна перамагла монаканфесійная Масковія, і менавіта яна, у выніку іньшых шматлікіх перамог, пераўтварылася ў паўнавартасную імперыю. Што да "Белоруссии"-"Беларусі", то йзноў нагадаю, што яна ўзьнікла НА тэрыторыі Расейскай імперыі (пасьля яе канчатковай перамогі над ВКЛ), як яе правінцыя, таму "традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць" супраць Расеі ў "белоруссов" НЕ было, няма і быць НЕ можа.
  • Zmahar pensioner
    06.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Рэальнасць
    06.09.2026
    Zmahar pensioner , у 2014м Крым украінцы аддалі Маскве проста так, без боя.
    А ў 2022м перад нападам Расеі ўкраінцы размініравалі праходы з Крыма на мацерык.
  • Тунец
    06.09.2026
    Zmahar pensioner , что значит украинцы? Это вам не Беларусь - в стране совершенно разные регионы. Вся восточная и значительная часть центральной Украины вплоть до последней войны воздыхала по Януковичу, Лукашенко и ждала Путина. И это после отжима Крыма и Луганды с Домбабве! Только не рассчитывали, что монголойды их же первых и поубивают. Как совершенно пророссийских жителей Мариуполя.
  • Геапалітыка
    07.09.2026
    Маральная традыцыя ўзброенай барацьбы за незалежнасць у беларусаў ёсць.
    Шматлікія прыклады прыведзеныя вышэй.

    Праблема ў геапалітыцы. У Еўропы дагаварняк з Расеяй, што Беларусь яны аддаюць пад уплыў Расеі. Еўропе патрэбны зачышчаная ад нацыяналістаў тэрыторыя Беларусі, якую яны хочуць выкарыстоўваць як мост, па якім ідзе расейскі газ і нафта ў Еўропу. Мост, праз які Еўропа гандлюе з Расеяй і Кітаем.

    Нацыяналісты гэта людзі, якія будуць адстойваць эканамічныя інтарэсы свайго, беларускага народа, браць плату за транзіт, свае правы будуць адстойваць.

    Такое Еўропе не трэба. Ёй трэба пустое месца, якое для сябе нічога не патрабуе.

    Таму Еўропа нягледзячы на шматлікія звароты розных уплывовых беларусаў, не дазволіла стварыць падроздзелы Беларускай Вызвольнай арміі на сваёй тэрыторыі, не кажучы аб тым, каб даць ім фінансаванне і зброю.
  • njdfhbo
    07.09.2026
    Геапалітыка, европа плохая-плохая! кругом враги! знакомая песня)) что там еще в вашей тупой методичке?
  • Геапалітыка
    07.09.2026
    njdfhbo, Геапалітыка існуе. Палітычны падзел сфераў уплыву існуе.
  • Новае слова. Вучым.
    07.09.2026
    njdfhbo, Геапалітыка — гэта навука і палітычная дактрына, якая вывучае ўплыў геаграфічнага становішча, рэсурсаў і тэрыторыі на знешнюю і ўнутраную палітыку дзяржаў.

    Тэрмін паходзіць ад грэчаскіх словаў γῆ (зямля) і πολιτική (мастацтва кіравання дзяржавай). Галоўная ідэя: Размяшчэнне краіны, клімат, рэсурсы і суседзі вызначаюць яе месца ў свеце і ваенную ці эканамічную стратэгію.

    Навука ацэньвае, як розныя цэнтры сілы канкуруюць або супрацоўнічаюць паміж сабой.
    Што вывучае геапалітыка:
    Геаграфію: Мяжа, выхад да мора, рэльеф і прастора.
    Эканоміку: Доступ да рэсурсаў, нафты, газу і транспартных шляхоў.
    Бяспеку: Стратэгічныя інтарэсы і абарона дзяржаўных межаў у рэгіёне і свеце.
  • njdfhbo
    07.09.2026
    Новае слова. Вучым. , Вучым- Вучым! даже трепетно внимаем! Когда же будет про величайшего геополитика, который всех переиграл?
  • Роля Еўропы
    07.09.2026
    njdfhbo, роля Еўропы ў здушэньні беларускага супраціву:
    Лукашысцкі амап ездзіў на трэніроўкі ў Германію. Германія прадавала лукашысцкаму амапу амуніцыю.
    Чэхія папраўляла гранаты.
    Еўропа ўтрымлівае і фінансуе агентуру, якая працуе на рэжым і дапамагае знішчаць пратэстны патэнцыял. Пра Мельнікаву ўжо ўсе ведаюць. І такіх Мельнікавых шмат, якія прыкідваюцца ўплывовымі фігурамі ў апазіцыі.
  • Роля Еўропы
    07.09.2026
    Роля Еўропы , Чэхія *пастаўляла гранаты.
  • Vad
    07.09.2026
    Па факце яны такія ж імперцы, як і рускія, толькі з нацыянальным каларытам. І тыя і другія хочуць быць старэйшым братам. Украінская прапаганда паказвае Беларусь і беларусаў або як пасіўны прыдатак Расеі, або як сапсаваных украінцаў. Усе вельмі нагадвае расейскую прапаганду у дачыненні да Украіны.
    А на самой справе беларусы з імі не маюць шмат агульнага: ні ментальна, ні генэтычна. Зусім розныя народы.
  • Valadzimir
    07.09.2026
    Vad, нацыя зьяўляецца імперскай тады, калі яна можа прапанаваць шматлікім іньшым народам, якіх яна далучае да сваёй дзяржавы, такую ідэю і палітычную сістэму, якая магла б іх аб'яднаць, ці хаця б забяспечыць іхнае больш-меньш бесканфліктнае суіснаваньне. А калі нейкі народ абвяшчае ідэю, што наша дзяржава - для нас, а іньшыя нацыянальныя супольнасьці сваёй дзяржавы адкрыта дыскрэмінуе, то гэта абсалютна не імперскасць, а самы банальны нац...м.
  • Алекс Хівріч
    07.09.2026
    Я напишу лише два слова:
    полк Каліновскава.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць