Сергей Тихановский запустил свой ютуб-канал со стихами и сказками
-
01.08.2026У меня на Сергея в 2020 году были планы, если бы удалось захватить власть. Жаль, конечно, но я и так чувствую себя в шоколаде. Но при новой власти для нас, бизнесменов, открылись бы колоссальные возможности.
-
01.08.2026Кузьма Чорны:
Воля рве ланцугі. -
01.08.2026Здарма вы тут накінуліся на Ціханоўскага, (лукаботы не ўлік), спачатку паслухайце казку яго, гэта не ён абражае, як вы кажаце мову, народ, не, гэта ён гаворыць языком улады і ўсе словы і выказванні ў казачцы - словы улады, якія вы чулі і чуеце на працягу больш 30-ці гадоў. Яго казачка - гэта пра вас, а вы адразу перайшлі да асобы, як выглядае г.д.Ну а што на рускай мове казачка, дык гэта для той большасці рускамоўных беларусаў, каб зразумела было. Але як я бачу, не зайшло вам ў галовы галоўная сутнасць казачкі ды й наўрад ці зойдзе. І вы ўсе добра ведаеце, седзячы пад венікам, што калі Вы гэткую казачку надумаеце расказаць, то будзеце, як Сярога, жыць не ў Беларусі, але вось гэта становішча вам падабаецца больш, а мо хто і выратуе. Ну дык чакайце, мо якое цуда здарыцца і манна нябесная ўпадзе на вашы галовы, але ж другое сёнешняе буднішняе цуда ўжо падпаўзае да вас у камуфляжным выглядзе і з пахам чужой крыві і плачу.
-
01.08.2026Заходні Беларус, ён гаворыць языком улады і ўсе словы і выказванні ў казачцы - словы улады, якія вы чулі і чуеце на працягу больш 30-ці/
Я даўно выкінуў тэлевізар, не гляджу Лукашэнку, прапагандыстаў, чую пра іх толькі сам старонак незалежных смі.
А тут яшчэ Ціханоўскі вылез як сваёй "мовай улады", і ўвесь яго канал "Страна для жизни" у фотках Лукашэнкі на абложках да відэа.
А я не хачу ад апазіцыі чуць "мову ўлады" і глядзець на рожу Лукашэнкі. -
01.08.2026Дзякуй за іншае меркаванне, якое вымусіла мяне ўсё ж праслухаць "казку".
Мяркую, што ў Ціханоўскага няма "языка ўлады пра народ". Ён разважае ў кантэксце, "вузкім акне" 1990-2010-х, калі было адчуванне, што людзі за Лукашэнку, а свабода ім не патрэбная.
Яшчэ Быкаў рабіў сумныя высновы: "Беларускі народ у сваёй масе напрыканцы XX стагодзьдзя меў клопат ня так з праблемай адраджэньня, як з праблемай выжываньня"
"...свабода і незалежнасьць. Iдэя клясычная, увасабленьня якой даўно дамагліся шмат якія краіны сьвету, пабудавалі на ёй свой нацыянальны лёс. А беларусы ўсё яшчэ дыскутуюць, ці варта дамагацца таго? Ворагі беларушчыны, вядома ж, даводзяць: ня варта, ёсьць лепшая ідэя — няволя і залежнасьць, яна дае хлеб. (I бэнзін, і газ, і прамтавары.)"
І г.д.
Таму Ціханоўскі хутчэй на пазіцыях ранняга 2020-га: крытыка ўлады і млявага "народца". (Дарэчы, тут і агульнае са стэрэатыпамі "старой апазіцыі", калі толькі сказанае на рускай).
Пазіцыя састарэла ўжо ў 2020-м, таму і выклікае часткова адмоўную рэакцыю.
Я асабіста і не жадаў глядзець казку, бо для мяне ён тлумачыць відавочнае. -
01.08.2026Хто не любіць волі,—
Не нашага роду
@ Янка Купала -
01.08.2026Мова — гэта свой культурны код, абарончы бар’ер, індыкатар свой-чужы, фільтр ад чужой прапаганды.
-
01.08.2026Якое страхоцце ад гэтага рускамірца, няхай у Крым яшчэ раз з'ездзіць і ў вархамераўскі храм РПЦ
-
01.08.2026“Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.”
Уладзімір Караткевіч
“Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.”
Васіль Быкаў
“Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні.”
Ніл Гілевіч
“Выціскаючы беларускую мову з школы, мы хілім да растраты вынікаў велізарнай, шматвяковай духоўнай працы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет.”
Максім Багдановіч
“Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне.”
Валянцін Акудовіч
“Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.”
Іван Мележ
“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.”
Якуб Колас
“Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.”
Цётка
“Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы.”
Генадзь Бураўкін
“Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.”
Янка Купала
"Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім" .
Леў Сапега
"Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам".
Янка Сіпакоў
" Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова".
Змітрок Бядуля
" Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі".
Вацлаў Ластоўскі
" Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі" .
Францішак Багушэвіч
" Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю".
Піліп Пестрак
" Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў".
Францыск Скарына
" Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца". Цётка
" Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова" .
Алесь Разанаў
" Хто не разумее роднай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады на Беларусі".
Янка Купала
*******
*******
Мова — вопратка думак. (С.Джонсан)
Мова, якой мы карыстаемся, уплывае на наша мысленне … (Б.Вебер
Таго, хто не паважае, не шануе родную мову, сваю літаратуру, нельга лічыць адукаваным, культурным чалавекам. (М.Ауэзаў) -
01.08.2026Але, трэба не баяцца і ў люстэрка глядзець. І на людзей беларускіх, нават рускамоўных з пашанай. Большасць з нас усё ж-такі ў рускіх школах вучылася.
-
01.08.2026Со "Страной для жизни" для вас у меня ничего не получилось, так теперь хоть мои сказочки про вас послушайте.
-
01.08.2026Чалавек, які не ведае народны побыт, мову, характар, не можа быць лідэрам. А.Байтурсынулы - казахскі паэт , літаратуразнаўца , цюрколаг, публіцыст, настаўнік , перакладчык і грамадскі дзеяч. Адзін з лідараў нацыянальнага руху за свабоду Казахстана пачатку ХХ стагоддзя.
****
Нацыянальнасць народа, які размаўляе на сваёй мове, які піша на сваёй мове, ніколі не знікне. Самы магутны фактар, які спрыяе захаванню або знікненню нацыі, гэта — мова. Разам са знікненнем мовы знікае і сам народ. Тыя, хто хоча далучыць да сваёй нацыі іншы народ, перш за ўсё імкнуцца да знішчэння мовы гэтага народу. (А.Байтурсынулы) -
01.08.2026Алга Казахстан, мяркуеце, што калі гэныя не паслухалі сваіх Сапегу, Скарыну, Касцюшку, Каліноўскага, Сыракомлю, Міцкевіча, Дамейку, Жалігоўскага... прыслухаюцца да слоў Байтурсынулы?
-
01.08.2026Жыве Літва! , так. Розумні люди прислухаються до розумних людей.
А пройдисвіти до пройдисвітів.
Це просто дві різні гілки еволюції. -
01.08.2026Да, скифы вы! да, азиаты вы! С раскосыми и жадными очами!
-
01.08.2026РАСЕЙШЧЫНА! Тыпова для тоже белорусов.
-
01.08.2026Пытаюся, дзе зніклі ўсе невероятные, якія ў 2020 крытыкавалі за крытыку абрусення Ціханоўскага, Цапкал, Бабарыкі і іншых гэтых белоРусских?
-
01.08.2026Гэта называецца паставіў кропку ў сваёй палітычнай кар’еры.
-
01.08.2026Новыя этап борьбы с режимом бизнесмен Тихановский начал с утверждения, что выхода нет (по крайней мере в ближайшие 25 лет).
Цитата: "Живи ещё хоть четверть века —
Всё будет так, исхода нет.
Откинешься, начнёшь сначала,
И повторится всё как встарь" -
01.08.2026Тыповы белаРускі мужык з Гомеля.
-
02.08.2026Нёман , Не тыповы і не беларускі.)))
-
01.08.2026Не вельмі, Сяргей. Бог здзяйсняе цуды, а вы нібыта супраціўляецеся. У камандзе вашай неверагоднай жонкі абавязкова будзе плён. Прайдзіце курс тэрапіі, знайдзіце царкву, чытайце і працуйце па-беларуску, усё наладзіцца.
Вы зараз нібыта даказваеце, што супраца са Святланай -- не ваш канёк, што ваш канёк -- гарбунёк. Падумайце яшчэ. Тое, што вы робіце --занадта нішава, не натхняе зусім. Вы былі часткай нечага значна большага, вы былі голасам беларусаў! Вяртайцеся! -
01.08.2026123, неверагодны - той хто нягодны веры, даверу,то бо здраднік.
-
01.08.2026123, за сябе кажыце.
Ціханоўскі быў голасам маргіналаў, якія бачылі будучыню нашае краіны, толькі як частку расейскай імпэрыі. І ў гэнага белага русскага нічога не зьмянілася, ні ў ягонай мове, ні ў ягонам светапогляду. -
01.08.2026Шпак, ну вось не трэба так агулам лічыць аўдыторыю Ціханоўскага маргіналамі. Не буду глядзець ягоныя казкі, але тады на ягоных стрымах выступалі - упершыню - людзі, якіх не чутно ні ў дзяржаўных, ні ў незалежных СМІ: прадпрымальнікі, працоўныя, жыхары аграгарадкоў, нізавыя актывісты. Гэта людзі, якія на сваіх месцах рабілі Беларусь крыху лепшай. А маргіналы, люмпены ў гэты час бавіліся на канапах ці на пікніках за чаркай-скваркай, так і пражываюць апошнія 6 (ці ўсе 32) гадоў. Масавая прарасейскаць гэтых людзей (са стрымаў) нічым не пацверджана.
Так што, упікаючы Ц. за звароты "народзец-уродзец", вы і вам падобныя робіце ці не тое самае, беспадстаўна запісаўшы ўсіх удзельнікаў стрымаў, якія самі зазналі пераслед за свае выказванні, у маргіналы. Іншых беларусаў няма, трэба вырываць з лап рэжыму нават не канчаткова свядомых прыхільнікаў беларускай нацыянальнай дэмакратыі. Маргіналізацыя народных мас не зробіць рашэнне задачы па вывадзе краіны з пасткі дыктатуры прасцейшым. -
01.08.2026Ну а што? Ціханоўскага пасадзілі, калі ўсе хадзілі з тапкамі, крычалі "стоп таракан".
Адкуль яму там у турме ведаць, што народ выкінуў тапкі і ўзняў бел-чырвона-белыя сцягі і змяніў лозунг пра таракана на "Жыве Беларусь! Лукашэнка сыходзь! Трыбунал!"
Што ў жніўні 2020га народ паяднаўся вакол нацыянальнай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні.
Што адбылося адраджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, а з пачаткам вайны ўсведамленне, што Расея нясе зло і смерць.
Што ўсе топавыя беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы, лідары меркаванняў перайшлі на беларускую мову ў публічных заявах і ў публічнай дзейнасці.
Ну адкуль яму гэта ведаць? Хто яму пра гэта раскажа? Ніхто. А сам ён такім не цікавіцца - нацыянальным адраджэннем. -
01.08.2026Спадарства , скрозь мо́рак і ганьбу , мы пабачылі , што такое Мы , калі мы у́ акупацыйным мо́раку .
Відавочна , што з нашых знаных , вядомых асобау́ , негатыу́на выдзяляюцца Сяргей Ц. і Юры Стыльскі . -
01.08.2026Далёка не Леанід Філатаў, але свой слухач знойдзецца. Нарэшце чалавек знайшоў сябе.
-
01.08.2026[Рэд. выдалена]
-
01.08.2026А прикид на 200 тысяч?))
-
01.08.2026Нічога дзіўнага, бо ў Беларусі далей русский мир, калі ў 2020 гэта быў апазіцыйны кандыдат. Апазіцыйны да Лукашэнкі, але не да русского мира.
-
01.08.2026Человека в покое.
Отсидел 5 лет в тяжёлых условиях.
Прошения и признания не написал.
Сейчас живёт один, как и в тюрьме, без детей и жены, чтобы не помешать ее борьбе за демократию.
То, что вы не видели последствий своего праздника непослушания, это говорит о ваших способностях прогнозировать развитие политического процесса. После 19.12.2010 ведь было ясно, да и раньше тоже. -
01.08.2026Оставьте , "праздника непослушания" - трапна.
-
01.08.2026Оставьте , а што з Вашымі здольнасцямі? Чаму з 2010 году не здолелі вывучыць мову тытульнай нацыі, на чыёй зямлі жывеце?
-
01.08.2026Пан,
Разумене ў тэксце і на слых я маю 100% , а вось тэкст унутры меня я слышу толькі па расейску і там ужо перакладаю яго на беларускую. Але за каждым разам гэта для мяне маркотна. Ці адказаў? -
01.08.2026Асіметрычны узровень валоданя мовай, а як вы хацелі? Вяртанне да нармальнасці - гэта працэс. Цалкам рэальны, хоць і няшпаркі.
-
01.08.2026Асіметрычны узровень валоданя мовай, дзякуй, што намагаецеся па-беларуску. Крытыканы йдуць лесам - за паганкамі (лісічак не заслугоўваюць пакуль). :)
-
01.08.2026Ох і заварушылася, зашумела роднае балота! Высунуў нос землячок! Не толькі свет паглядзеў, але і сабе асмеліўся паказаць! Не па-нашаму хатаскрайняму, не па-людску. Працягвай Сяргей! Каму не падабаецца - раскажыце свае казкі, калі можаце, а не - дык не бурчыце.
-
01.08.2026Людзі на балоце, ні адзін "Сярожа" ў беларусаў ёсць.Адзін такі вылез у 1994-м,і ўжо 32 гады назад загнаць ня можам.І вось цяпер яшчэ адзін...Ізноў на тыя ж граблі?..
-
01.08.2026Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары‑акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі‑хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую і тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,
Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной
сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.
@Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня. -
01.08.2026Дзе мой край , ужо ж зразумела, што Ціханоўскаму бліжэй радкі Блока:
"Да, скифы — мы! Да, азиаты — мы,
С раскосыми и жадными очами!"
А не Караткевіча:
"Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую і тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок." -
01.08.2026В общем делал что хотел Мустафа Наем.
-
01.08.2026Пасьля такой ,,Зьявы,, , сп.Ціханоу́ская павінна сысьці .
З уласнай волі . -
01.08.2026Resignation , праз тое яго и выпусьцили, падрабязна вывучыу яго психатып. Вось ен зараз и выдае перлы, якия и ляцяць у бок жонки.
Дарэчы, ен вельми падобны да Лукашэнки, рэинкарнацыя пры жывым Калгаснику))) -
01.08.2026Гледзячы на колькасць каментаў, Ціханоўскі застаецца цікавым для ўсіх - і для людзей і для ботаў!
-
01.08.2026Абы-што , фрыкі часта цікавыя, асабліва такія тожебелорусские.
-
01.08.2026Абы-што , Пад артыкуламі Пазьняка па 200 каментароў, прычым вялікая іх колькасць пра тое, што Пазьняк ужо нікому не цікавы.)))
-
02.08.2026Абы-што , Нават больш за Пазняка, так.
-
01.08.2026А хто такія фрыкі?
-
02.08.2026Абы-што , фрыкі гэта людзі з неадэкватнымі паводзінамі.
-
01.08.2026Русские сказки от белорусского диссидента в калифорнийском секвойском лесу
-
01.08.2026[Рэд. выдалена]
-
02.08.2026"Ночь, улица, фонарь, аптека,
Бесcмысленный и лживый бред".
- пачатак.... -
02.08.2026А цяпер яшчэ раз паглядзіце, якую дакладную характарыстыку даў балагану Ціханоўскага вопытны палітык, нацыянальны лідар беларускага народа Зянон Пазьняк. https://m.youtube.com/shorts/jsQc_bs3qFc
Трапна, коратка, па сутнасці.
Тады не ўсе яго зразумелі, а зараз амаль што ўсе думаюць так жа, як і ён. -
02.08.2026Пазьняк даў самую дакладную характарыстыку , Не говори за всех. Позняк только тебе национальный лидер. Но не мне.
-
02.08.2026Пазняк камунікуе не лепш. Вельмі цяжкае адчуванне. Усе ягоныя прамовы з пагардай, на пантах, зверху ўніз, як цар з халопамі.
На відэа гэта адчуваецца значна больш наглядна, чым калі чытаць ягоныя тэксты.
Не ведаю, чаму дазваляеце з сабой так. Мабыць, пасля Лукашэнкі вам і нармальна. -
02.08.2026Не обобщай, бо Пазняк - нацыянальны лідар беларусаў, а не губернскіх.
-
02.08.2026Не обобщай, а хто ваш нацыянальны лідар? Ціханоўскі? Бабарыка? Цапкала? Пракоп'еў?
-
02.08.2026А ў нацыі абавязкова павінен быць лідар?
Нацыя гуртуецца вакол ідэі, а не вакол культу асобы.
Тую ідэю могуць маніфеставаць розныя дзеячы, а яе крыніцай лічыцца нейкая ўмоўная "народная душа", якая праяўляецца дэмакратычна, праз усіх прадстаўнікоў народа.
Пераход ад манархій да нацыянальных дзяржаў быў менавіта ў тым, каб замяніць легітымнасць цара ад бога на легітымнасць ад народа.
Вы ж змешваеце, прыўносіце архаічны падыход цара ў мадэрнавую нацыянальную ідэю. Цалкам розныя ідэалогіі.
Таму выглядаеце дзікунамі. Нешта пачулі пра нацыяналізм, але дадаяце яго ў старую сістэму ўлады.
Любімы занятак халопаў - выбіраць сабе новага гаспадара. -
02.08.2026Пытанне , У меня нет лидеров.
-
02.08.2026Тобок ён усе грошы аддаў на ролiк, створаны штучным iнтэлектам. Гэта не узровень прэзiдэнта, а блогера. I акторскiя здольнасцi... такiя...
-
02.08.2026спекталь, напісаны рэжымам у 2020 годзе падыходзіць да лагічнага завяршэння.
Воля
І люблю ж я, люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю —
Вазьму волю сваю.
Нашто сокалам быць,
Так высока лятаць,—
Толькі б воляю жыць,
Толькі б путаў не знаць.
Эх, каб так раскаваў
Петлі ўсе ў ланцугу,—
Я б усім паказаў,
Як быць вольным магу!
Зямлёй лягу ў зямлю,
Але перш прапяю,
Як я волю люблю,
Гэту волю сваю!
[1905-1907]