Комментарии к статье

Позняк: Тихановские и Бабарики — абсолютное ничто. У них всё на чужие деньги, от губной помады до носков

  • Сядай, два!
    08.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • калі ў краіне дзе афіцыйная мове маскоўская было па іншаму ?
    08.03.2026
    ах, "определенной субъектностью которой у него нет ни в Европе ни в Беларуси. "


    лухта імперыялістычная, дзе і калі ў краіне дзе афіцыйная мове маскоўская (афра- азія) было па іншаму ? 1 прыклад ? ваш галоўны поп гундяев, стары сэксот КГБ міхаілов
  • М
    07.03.2026
    Пазьняк у апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі з 1994 года , пры ўсім крытычным стаўленьні да С.Ц. - хто яе туды пусьціў бы. Толькі зараз Валадымер Зэлэнські запрасіў у Кіеў.
  • Крынж
    07.03.2026
    Пазьняк у апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі з 1994 года ,

    Я ўяўляю сабе Ціханоўскую бегаючы як кенгуру ад дронаў..))Вам проста хочацца гэта ўбачыць, прызнавайцесь.)
    Дарэчы,дзеля праўды, сустрэча Ціханоўскай з Зяленскім была і была ня кепскай,на мой погляд. Як вы лічаце?
  • Хлусня і казкі
    11.03.2026
    Пазьняк у апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі з 1994 года ,
    Дык ні з кім Пазьняк не сустракаўся.
    Або дайце імёны, пасады даты і тэмы сустрэчаў "з міравымі лідарамі".
    Ды і пра што Пазьняку гаварыць з "міравымі лідарамі"? Пра гнілую Еўропу, ад якой беларусам трэба бегчы на край свету?
    У 90-х Пазьняк не казаў слова "гнілая", ён казаў "еўрапейская бюракратыя нас загубіць, ў ЕС бедарусам не трэба, барані Бог! ".
    Якія яму тут "міравыя лідары", не смяшыце казкамі народ.
  • Цікава
    07.03.2026
    М, а чаму вы думаеце, што Ціханоўскую не пусцілі б ва Украіну? На якой падставе?
  • банальная зависть
    07.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Агент Хели Коптер
    07.03.2026
    Деду спустили методичку с администрации луки и "газпромовский" Бабарико резко стал европейской марионеткой. Тихановская - ничто, но при этом оказывается Европа даже давит на Зеленского, что бы он встретился с "ничто". Это видимо обида, что ради отца белорусской демократии почему то никто ни на кого не давит.
    Понравился момент "гэта абсалютна адыграная карта, таксама без ідэалогіі, без нічога." Зянон как и альтер эго Лука фанат идеологической обработки людей. Люди без идеологии для него пустые люди.
  • Mike
    07.03.2026
    Агент Хели Коптер, Позняк заслуживает очередного поздравления с днём рождения от своего единственного достойного политического соперника - Лукашенко.
  • Злы
    07.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Раман
    07.03.2026
    Мяркую, ўсё слушна! Нямеччына ніколі дабра Беларусі не жадала. Мусім арыентавацца на ЗША
  • Минчанин
    07.03.2026
    Пора деду на покой.
  • Рускаму мінчаніну
    08.03.2026
    Минчанин, для чаго? Каб не перашкаджаў вам здаваць Беларусь Расеі?
  • Ня сорамна?
    07.03.2026
    Божачка, як гэты сярэднявечны езуіт за[Рэд. Выдалена]!
    Столькі гадоў паразітуе на падатках амэрыканцаў, але ж дае эканамічныя парады Эўропе.
    Ня сорамна?
    Супаукойся, мо?

    [Зрэдагавана]
  • Абы ляпнуць
    07.03.2026
    Ня сорамна?, ды не, сорамна табе павінна быць, што пішаш абы што
  • бабруйчанін
    07.03.2026
    Зноў дзеяч канца 20 стагодзя ....
    Мне ніцікавы амаль 30 год..
    Мяне здзіўляют тыя каму ен цікавы ...
    Вось гэта " фэномен.")))
  • Смажаны селядзец
    07.03.2026
    бабруйчанін, Ідзі, маж губы чырвоным, і рабі сардэчкі!
  • Ахаха!
    07.03.2026
    бабруйчанін, Зянон Пазьняк настолькі табе "ніцікавы амаль 30 год", што ты ніводнага артыкула пра яго не прапускаеш. Кожны каментуеш абавязкова.
    Калі цябе хтосьці прымушае гэта рабіць, пастаў дзве кропачкі побач з нікам.
  • Крынж
    07.03.2026
    бабруйчанін,
    Вельмі трапна сказана.Дзякуй. )Ужо праехалі даўно, а злобны і пыхлівы дзед дагэтуль не набраўся розуму
  • Найперш не галасі!
    08.03.2026
    бабруйчанін, ня бачу тут вялікага феномену.
    Інфантылы заўсёды былі ёсць і будуць.
    У 90-я гады ўсе беглі ад камунізму хто куды мог. Адным патрэбны быў Месія з беларускімі лозунгамі, іншым патрэбны Месія з лозунгамі "всех накажу і пасажу".
    На Выбарах-94 перамаглі з другога варыянту: іх аказалася большасць.
    Урэшце, дагэтуль знаходзяцца рашучыя маргіналы, каторыя моляцца на Сталіна і Гітлера. Такая публіка можа быць шматлікай ці не, але па прыродзе сваёй невыводная як з'ява. І пры магчымасці нахабна шумная.
    Харызма Зянона Пазьняка мае цікавую асаблівасць - Пазьняк заўсёды і нязменна прапануе нічога не рабіць.
    Ён можа пафасна разважаць, як танкі пад бела-чырвона-белымі сцягамі акружаюць рэзідэнцыю, разважаць пра ўваходжанне ў Беларусь Смаленскай вобласці, дурыць галаву стварэннем падполля, якое не стварае, яшчэ раскажа багата іншых каларытных небыліцаў, але сутнасць адна - нічога не рабіце, сядзіце ціха, не дай Бог каму высунуць нос і падняць галаву. Такое добра заходзіць палахлівым маргіналам, выдатна апраўдвае іх ва ўласных вачах.
    Ну зручны ж Месія, хіба не?
    А ўсе хто штосьці робіць, для самога Пазьняка і ягонай секты - ворагі, агенты, нішто, нішто, нішто. Проста так, бяздоказна - агенты і нішто.
  • бабруйчанін
    07.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Кілер троляў
    07.03.2026
    Крынж , і куды заехалі?
  • Крынж
    07.03.2026
    Кілер троляў ,

    Піў-піў. Я забіты
  • Тролю
    08.03.2026
    Крынж, праязджай міма.
  • брава!
    10.03.2026
    Найперш не галасі! , выдатны каментар!
  • Мясцовы(я) бот(ы)
    07.03.2026
    . ; Ну-ну ; Найперш не галасі! ; Ботам - працуй!
  • Время берёт своё
    07.03.2026
    Опять дзед "дал чаду"... Стоит на балконе "нарцисс" и стотря на ревущую внизу толпу громко кричит,указывая пальцем, примерно так : "Этого Бей, Этого бей..."
    Усё больш пра Пазьняка чытаць не буду. Прыкра.
  • Ну і цудоўна
    07.03.2026
    Цікавы аналіз. А ўмоўны марзалюкі мне, вядома ж, нашмат бліжэйшыя за маскоўскіх бабарік.
  • М
    07.03.2026
    Ну і цудоўна, на жаль, пры у́ладзе не марзалюкі, а бондаравы й азаронкі
  • Ну і цудоўна
    07.03.2026
    М, ва ўладзе цяпер, як і ўсе гэтыя 30+ год, калектыўны русскій мір, адбудаваны спалоханым жахам перад незалежнасцю губернскім народцам і ачолены ў 94-м вусатай пачварынай (зрэшты, галава ў барбоса можа быць любая, хоць пынькіна). Толькі для азаронкаў і для большасці гэты мір камфортны і арганічны, а для марзалюкоў - не. Можа яны ў выніку і выруляць да незалежнасці, бо спадзявацца на "мудрасць народную" ўжо даўно не даводзіцца.
  • М
    07.03.2026
    Ну і цудоўна, нават выбары 1994 году были сфальсыфікаваны, пра які народзец вы кажаце?
  • Ну і цудоўна
    07.03.2026
    М, пра святое насельніцтва, што праз 6 гадоў пасля “абуджання” ўсё ніяк не разбярэцца, хто яму расея - акупант ці родная сястра.
  • 100%
    07.03.2026
    Ну і цудоўна, гэты камент - БАЗА! Так, многія папулісты ці аматары ружовых поні вельмі ці нават невероятно абураюцца, бо праўда вочы коле, але так, большасць беларускага народу далей прарасейская і не ўцяміла пра Расію, хаця напрыклад той Пазняк яшчэ у 1990-я казаў.
  • Сапраўды
    07.03.2026
    100%, неблагі. Толькі сястру я замяніў бы на матулю, бо перад сястрой гэтак не прасмыкаюцца.
  • Пеця
    08.03.2026
    100%, Пазняк і зараз гэта кажа, але яны не хочуць чуць.
  • Меркаванне
    07.03.2026
    Што ж тычыцца кантактаў афіцыйнага Кіева з Офісам Святланы Ціханоўскай, то, на думку Пазняка, на Зяленскага быў ціск з боку Еўропы.//
    Я таксама лічу, што на Зяленскага быў ціск з боку Еўропы, хутчэй за ўсё Нямеччыны.
    Бо вельмі дзіўна было назіраць, асабліва пасля ляпаў Бабарыкі на прэс-канферэнцыі ва Украіне і ў інтэрв'ю Золкіну, што Зяленскі раптам вырашыў правесці відэасазвон з Бабарыкам. Прычым Зяленскі вёў себя так, быццам бы нічога не чуў пра блытаную пазіцыю Бабарыкі адносна Крыма і вайны.
  • Карціна маслам!
    07.03.2026
    Меркаванне , цісне на Зяленскага якраз Трамп. Цісне, каб Зяленскі здаў Украіну Пуціну, які "добры хлопец, хоча міру".
    Відавочны факт, карціна маслам.
    І Пазьняк салідарны з Трампам па ўсіх пытаннях. Да Трампа Пазьняк прэтэнзіяў не мае. У Пазьняка Трамп мараліст, герой, мудрэц, геній лапідарны.
  • Лапідарац
    08.03.2026
    Карціна маслам! , ну вось ты і спаліўся, бот.
  • Маніпулятару
    09.03.2026
    Карціна маслам! , як раз у тым інтэрв'ю Пазьняка, пад якім ты пішаш сваю брахню, Пазьняк кажа, у чым ён ня згодны з Трампам.
  • Меркаванне
    07.03.2026
    «Еўропа праводзіць сваю палітыку адносна Беларусі//
    Іх палітыка даўно ўжо вядомая: Беларусь для іх частка Расеі, мост, праз які Еўропа хоча гандляваць з Расеяй (купляць газ, нафту і гэтак далей), і каб не плаціць Беларусі за транзіт.
    Каб беларусы былі прыдушаныя і не адстойвалі свае ўласныя нацыянальныя інтарэсы: эканамічныя і палітычныя.
  • Ну і цудоўна
    07.03.2026
    Меркаванне , чакайце, дык гэта ж і Сірожы з Віцяй заветная мячта!
  • Карціна маслам!
    07.03.2026
    Меркаванне , дык "частка Расіі" ці "мост між Еўропай і Расіяй"?
  • Ага
    07.03.2026
    Ну і цудоўна, яшчэ таксама Латушка пра мост казаў.
  • Ціхаріка
    07.03.2026
    Карціна маслам! , фінляндзія жэ! Толькі всё по-русскі.
  • Меркаванне
    08.03.2026
    Карціна маслам! , мост на ўскраіне расейскай федэрацыі. Без мовы, без асобнага беларускага народа, без сваіх нацыянальных інтарэсаў.
  • Адказік
    08.03.2026
    Меркаванне , афшорчык такі. Гарантаваны ад уварвання Расеі (прынамсі, на нейкі час) і каб Еўропа таксама ня лезла ў наш утульны філіял маскоўшчыны са знакам качыства. Гэта ж столькі добрага можна зрабіць для правільных людзей!

    Лукашэнка нават пабудаваў такое ўжо. Вынік, праўда, хуёвы, але ж дайце цяпер нам паруліць!
  • Аналiтык
    07.03.2026
    Пазняк падобны на агентуру. Чытайце першакрынiцы.
  • А налівай!
    07.03.2026
    Аналiтык, дзе прачытаць, таварыш маёр?
  • Gunter Brovo
    07.03.2026
    Брава , Зянон Станіслававіч !
  • (не) Высоцкий
    07.03.2026
    - и только старый попугай
    -громко крикнул из ветвей
    - "Жираф большой - ему видней"
  • от "братьев-белaрусов"
    07.03.2026
    (не) Высоцкий, Когда росейскія імперыялісты , сверкая пятками, побегут из Украины обратно в свои аулы и улусы, на прощание получат от "братьев-белaрусов" сякеру у патыліцу на памяць.
  • Ill
    07.03.2026
    (не) Высоцкий, этот попугай настолько старый, что даже ветви засохли. Мелет одно и то же годами кругом ураги, эуропа против нас, что лука, что зянон
  • Так
    08.03.2026
    от "братьев-белaрусов", так, беларусы вельмі працавіты народ. Заўсёды трымаюць напагатове сякеру за пазухай.
  • Выпі гарэлкі ідзі
    08.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • бо пустышка
    07.03.2026
    калі "навіна" пра ціханоўскіх-бабарыкаў збярэ хоць траціну каментароў ад таго, што збірае кожны артыкул=выказванне Зянона Пазняка, вось будзе цікава...
    спойлер - не збярэ.
    бо *** =пустышка
  • Янка
    07.03.2026
    Пан Зянон! Калі Еўропа заедзе ў Беларусь нават на каскадзе са сваіх проксі - я ня супраць
  • Ага
    07.03.2026
    Янка, Еўропа, на жаль, нікуды не "заедзе". Гэта русскій мір ужо з таго боку заедзе выпрабаваць чарговы шанец.
  • Смотри не перепутай, Кутузау!
    07.03.2026
    Только не суетись: Бабарико - помаду, Тихановской - носки!
  • Карціна маслам!
    07.03.2026
    Нібыта свежы погляд Пазьняка і свежыя ідэі: перадаць уладу ў Беларусі...
    Перадаць абранай прэзідэнцы Святлане Ціханоўскай?
    Не. Гэта першы вораг Лукашэнкі.

    Еўропе-Газпрому?
    Не. Сам заблытаўся дзе газпром, а дзе Еўропа, звярнуў ўсё ў адну кучу.

    А можа Руху "Вольная Беларусь"?
    Не. Сам разумее , што ў падман з выдуманым "рухам" ніхто не верыць. Суцэльны фэйк адпачатку.

    Партыі КХП-БНФ?
    Таксама не. Аказваецца магутны палітык з ідэяй ні на што не прэтэндуе.

    Аказваецца, ўладу ў Беларусі трэба перадаць... лукашэнкаўскай адміністрацыі!
    Карціна маслам!

    І хто яшчэ асмеліцца шчыра даказваць, што Пазьняк не гэбнёвы агент па абалваньванні беларусаў?
  • Пеця
    08.03.2026
    Карціна маслам! , ну яму ўжо хавацца няма сэнсу, ён самаразаблычыўся i расчахлiўся канчаткова. Разам з лукашэ ўжо 30 гадоў дураць беларусаў
  • Найперш не галасі!
    08.03.2026
    Пеця, можа і так, але на гэты раз "вводная" не пра Лукашэнку як адзінага гаранта дзяржаўнасці Беларусі, а ўжо пра адхіленне Лукашэнкі ад ўлады.
    Раней такіх ініцыятываў, здаецца, не было.
    На мой погляд гэта прынцыпова новыя павевы.
  • Пеця
    08.03.2026
    Найперш не галасі! , вы не зразумелі маю магутную думку.
  • бабруйчанін
    08.03.2026
    ))) Усю гэтую моц энэргію пыху ЗП да на карысную справу )))
    Ні спатрэбілась бы і першую АЭС будуваць у Беларусі .У кожнай хаце бы ззяла " лямпачка зянона" і на продаж суседзям хапіла ад яго прыхільнікаў
    PS Адказ на камент Чаму звяртаю увагу ??
    Падобныя дзеячы безкарысны ва усім а як ЗП яшчэ і небяспечны А ен небяспечны дзя Справы Беларускай дзля Беларусі ..
  • дочка Максима Дизайнера
    08.03.2026
    бабруйчанін, падпісваюся ў дадзеным выпадку гэтым т.зв. нікам, бо вы зрэагавалі некалі на гэты т.зв. нік станоўчым чынам )

    "Падобныя дзеячы безкарысны ва усім а як ЗП" - напісалі вы... але
    маю Энцыклапедыю Археалогіі і Нузмітыкі Беларусі 1993г.в.
    дык вось дзядзьке Зянону там прысвечана асобая стацця

    пэйсэ. а што зрабілі "дзя Справы Беларускай дзля Беларусі .." ви ?
  • Грывасты
    08.03.2026
    Еўропа, значыць, мае на Беларусь каланіяльныя апетыты, а вось Амерыка белая і пухнастая і жадае прынесці нам свабоду па покліку трампаўскай душы. Ну-ну.
  • Найперш не галасі!
    08.03.2026
    Грывасты, калі звярнуцца да першакрыніцы, )) то Трамп тут прычэпам, не больш як прамежкавы інструмент, фігавы лісток, каб схаваць злачынства.
    Канчатковая мэта - перадаць ўладу тутэйшым маскоўскім проксі.
    Толькі каму менавіта Пазьняк чамусьці яшчэ не назваў персаналіяў з указаннем пасады і воінскага звання ўнутранай службы ці государственной безопасності.
    Ведае тое Пазьняк ці не, сёння ў Беларусі нават на мінімальна важкіх пасадах ўжо мала хто без пагонаў ментуры ці гэбні. Калі кіраўнік сам і без пагонаў, то ўсё адно на ланцугу ў свайго намесніка з пагонамі.
    Ад аблвыканкама ўсе з пагонамі і пісталетамі. Званні ад падпалкоўніка даўно ўзгадняюцца подпісам Лукашэнкі.
    І вось гэтым пагонам пад пінжакамі Пазьняк і прапануе перадаць ўладу ў Беларусі, каб толькі тут не было еўрапейскіх каштоўнасцяў і еўрапейскага ўплыву.
  • qwerty
    08.03.2026
    Частично согласен - "Бабарики и Тихановские" в политическом плане - никто. Но почему Позняк при этом думает, что он из себя представляет хоть что-то? Такой же ноль.
  • Воюш
    08.03.2026
    Американский пенсионер, как всегда, режет правду-матухну…
  • Горкі старык
    08.03.2026
    Што зрабіў Пазьняк для Беларусі з таго часу, як уцёк зь яе ў 1996 годзе? У адрозненьне ад Ціханоўскае, паведамленьні пра тое, што ён выступаў за Беларусь у іншых краінах ці на сусьветнай арэне, ніколі не з'яўляліся ў загалоўках газэт.
  • Што зрабіў Пазьняк
    08.03.2026
    Горкі старык, спыніў беларускія войскі ад удзелу ў баявых дзеяннях. І дзякуй яму за гэта.
  • 2+2
    08.03.2026
    Пять лет назад Лапидариус называл Бабарику марионеткой Москвы. А сейчас марионеткой Европы. Это какой же прогресс в марионеточной жизни банкира за пять лет отсидки в тюрьме!
  • Ганс Вік
    08.03.2026
    2+2, ты забыў як Еўропа нас у Расію пхала і пхае? Што змянілася? Што ты тут дурня ўключаеш?
  • 3% у міня
    08.03.2026
    А ў міня нічыво нету. Я нічыво ні брал сібе.
  • Найперш не галасі!
    08.03.2026
    Сапраўды, як згадана вышэй, Пазьняк чарговы раз "нібыта пераабуўся" - паводле Пазьняка Бабарыка ўжо не Газпром, не расійскі проксі, а еўрапейскі проксі.
    Насамрэч, сваім звычайным спосабам паўтарае тэзы прапаганды рэжыму. Колькі тыдняў таму, а мо ўжо з месяц, Лукашэнка на публіку выдаў базу - "цэнтар апазіцыі цяпер ўтвараеца ў Берліне".
    Неўзабаве і Пазьняк выдае - "Еўропа раскачывает лодку", для Беларусі самае небяспечнае - еўрапейскія каштоўнасці і еўрапейская арыентаванасць Ціханоўскай і Бабарыкі.

    А самае-самае, адзіна правільнае паводле Пазьняка - перадаць ўладу маскоўскім проксі ў Беларусі. лукашэнкаўскім чыноўнікам, супрацоўнікам акупацыйнае ўлады.
    Такая вось ідэя і праграма Пазьняка.
    Калі, канешне, мае сэнс гаварыць пра самастойнасць і дзеяздольнасць чалавека.
  • Рэдакцыі нн
    08.03.2026
    У вас боты пішуць адное і тое паміж сабой пад рознымі нікамі. Калі вы так ненавідзіце Пазняка, вы б не згадвалі пра яго. Ведаю, што не прапусціце мой каментар, але ён цалкам адпавядае вашым правілам.
  • Стары чытач
    08.03.2026
    Рэдакцыі нн, цалкам падтрымліваю. Замест змагацца з іншадумцамі і рэгулярна блакаваць каментары, якіх змест ідэйна не падабаецца мадэрам, зрабілі б парадак з відавочным(і) ботам(і). Ужо не першы чытач на гэта звяртае ўвагу.
  • м
    08.03.2026
    Стары чытач, праблема ў тым, што тут боты з двох бакоў - адныя за пазьняка, другія - супраць. Адны ня бачаць ягоных адмоўных якасьцяў, другія - дадатных.
  • Пытаннечка
    08.03.2026
    м, а вы, таварыш маёр з якога боку?
  • 145
    08.03.2026
    За Пазняка, ён мае рацыю, а боты - не.
  • Для прасоўвання кантэнту
    08.03.2026
    Чытаю каментары і дзіўлюся. Боты дзе вы, а дзе Пазняк? Ён у праломе мура абараняе Беларусь, а вы на канапе гвалціце клавішы. Ганьба вам і вашым куратарам, якія нахабна патрабуюць ад вас, каб НН публікавала ІД каментатараў! Свае апублікуйце для пачатку, каб было відаць, дзе вы на хлеб зарабляеце. У вас жа ні ідэй, ні думак, ні спраў. Каго вы хочаце пераканаць? Адна шалупонь. Не засрйце эфір!
  • Дзякуй за матэрыял
    08.03.2026
    Паглядзеў інтэрв'ю. Пазняк верны сабе. Расея - вораг (хто не згодны можаце мінусаваць). ЕС хоча мець нас за мост з Расеяй і не плаціць за транзіт. Таксама праўда. Трамп наша апошняя надзея. Спрэчна, але хто ўзамен? За Украіну. Што не так. Пра Свету і Віцю - дык час пакажа, хто мае рацыю. Адная за 5 год нічога не зрабіла, другі пачынае з тых жа грабляў. Прагноз Пазняка: уладу возьме нехта з лукашыстаў (на гэта надзея). Вось тут цалкам не згодны. Уладу возьме які Бабіч, прысланы з Масквы. Прагноз мой для каментатараў: рыхтуйцеся да таго, што ў Беларусь вы не вернецеся. Добрага дня!
  • м
    08.03.2026
    Дзякуй за матэрыял,
    Прагноз мой для каментатараў: рыхтуйцеся да таго, што ў Беларусь вы не вернецеся.
    ==========
    у таварыша маёра падгарэла, аж фуражка задымілася
  • ?
    08.03.2026
    м, маёр?
  • Anatol Starkou
    08.03.2026
    Тут у Нью-Ёрку з 2003 года давялося сустракацца з тымі беларусамі і беларускамі якія і служылі нацысцкаму рэжыму 1941-1944 гадоў, і іх дзецям, якія ўжо вельмі сталыя сёння. Усіх іх аб'ядноўвала нянавісць да камунізму і любоў да беларускай мовы. Усе яны захавалі беларускую мову і размаўлялі з намі беларусамі яе не ведаючымі, на беларускай мове тых сваіх нават перадваенных часоў. У мяне ёсць запіс прамовы дзядулі, які вучыўся да 1939 года і вось да 2000-х размаўляў на мове. І недзе фотапартрэт яго ёсць, які я яму дараваў на 90-годдзе.
    Быў з ім такі выпадак. Беларусы сабраліся ў штаце Нью-Джэрзі. Дайшла чарга да яго выступу. Ён выйшаў, трымаючы ў руцэ свежы нумар Нашай Нівы, які атрымаў па падпісцы. Быў такі час, што НН прыходзіла нават у Штаты. І вось трасе дзядуля тую НН і крые яе на чым свет стаіць з-за партрэта на першай паласе. А партрэт там Аляксандра Лукашэнкі. Маўляў, навошта газета яго вялізны партрэт змясціла.

    З усіх нас сённяшніх беларусаў замежжа толькі Сьвятлана Ціханоўская мае легітымны статус некалі кандыдата на пасаду прэзідэнта РБ, які яна атрымала ад беларусаў і беларусак Бацькаўшчыны і ад нас беларусаў і беларусак замежжа на выбарах 2020. Колькі яна набрала галасоў беларусаў ніхто не ведае і ніколі не даведаецца. Я ў гэты дзень 8 сакавіка 2026 віншую Сьвятлану з Жаночым днём. А ўсім астатнім нагадваю сваю прапанову, некалі тут агучаную на гэтым форуме: Трэба легітымізаваць яе статус намі беларусамі замежжа і прагаласаваць за тое, што яна наш Прэзідэнт беларусаў замежжа. Не пашкодзіць нам усім гэты выбар.
  • Эмігранту
    08.03.2026
    Anatol Starkou, дык няма каму і яна не хоча сама! Колькі разоў прапаноўвалі. Нават Пракоп наўпрост яе пытаўся. Сказала: як хочаце, так мяне і называйце. Я трэнера па боксу шукаю.
  • м
    08.03.2026
    Anatol Starkou, нават ня веру, што Анатоль Старкоў гэта напісаў
  • Anatol Starkou
    08.03.2026
    Эмігранту, кветкі спачатку ёй падарыце, потым прагаласуйце ЗА яе, а ўжо потым спытайце чаго Сьвятлана хоча, а чагл не.
  • Эмігранту
    08.03.2026
    Anatol Starkou, у яе мужык ёсць на кветкі, а ў мяне свая жонка.
  • Anatol Starkou
    08.03.2026
    Эмігранту, вось з такімі граматнымі як ты Лука будзе пры ўладзе яшчэ Сто Пяццот гадоў.
  • Знаемы
    08.03.2026
    Anatol Starkou, не будзе. Паспорым?
  • Anatol Starkou
    08.03.2026
    м, Галоўнае, каб ты па-ранейшаму верыў ХТО мне дыктаваў.
  • М
    08.03.2026
    Anatol Starkou, няўжо першы джэнтльмен? Скажы ямму, каб кветкі жонцы купіў.
  • Нацдэм
    08.03.2026
    Прывітанне, саплякі. Вы або сляпыя, або агентура. Паглядзіце навокал. Вайна, валяцца дзяржавы, змяняюцца межы, перамагае мацнейшы, няма ніякага права. А вы тут на Пазняка гоніце. Адыдзіце ў бок, палітыка не для вас. Піліце гранты, толькі не трэба выступаць ад імя беларусаў, ды яшчэ на варожай мове.
  • м
    08.03.2026
    Нацдэм, Зьнішчэньне беларускай дзяржавы ВКЛ (1795) было парушэньнем міжнароднага права. Аднаўленьне беларускай дзяржавы (1918) было таксама вынікам парушэньня міжнароднага права ў выніку парушэньня цэласнасьці Расійскай дзяржавы, але адначасова і вынікам яе прытрымліваньня, бо Вудра Ўільсан і бальшавікі ўнесьлі новыя прынцыпы (права нацый на самавызначэньне).
  • Нацдэм
    08.03.2026
    м, навошта мне гэты лямант? Я ведаю сваю гісторыю. І ведаю, хто задушыў БНР і УНР.
  • м
    08.03.2026
    Нацдэм, дык ты ж лямант і ўсчаў
  • М(аёр)
    08.03.2026
    м, ідзі выпі Таракано.
  • Так
    08.03.2026
    ЗША 10 год не хацелі адмаўляцца ад прызнання венесуэльскай апазіцыі (там хіба часовая але была юрыдычна аформлена перамога ў парламенце і пары правінцый, у Ціханоўскай нават віртуальнай перамогі не было). Але адмовіліся.
    І зрабілі ўсё па-новай.

    А тут усё выключна віртуальнае - легітымнасць, уплыў на Беларусь, і нават на дыяспару ў гарадах, дзе яны знаходзяцца , -> 0.00%. У той жа час калі ў людзі ў дыяспары навучыліся вырашаць свае праблемы, і працуюць напрамую з польскімі юрыстамі, палітыкамі, журналістамі і актывістамі.

    Таму, калі раптам нешта захістаецца - ніхто гэтых скоморохов с сердечкамі на позітіве пытацца не будзе. Яны - DEI hires, абазначаюць наяўнасць квоты, каб адпаведныя чынушы ў Брусэлі і Страсбургу маглі паставіць галкі на адпаведным паседжанні і пайсці гатоўку выдаткоўваць на новую калекцыю.
  • Карціна маслам!
    09.03.2026
    Так, ну калі "раптам захістаецца", вось так возьме само і раптам захоча хістацца, то беззаганны святы нацыянальны лідар, заснавальнік і стваральнік ўсіх магчымых партыяў і рухаў хуценька скажа вам сядзець ціха, як мышы пад венікам. Або хавацца ў шчыліну, як прусакі ад святла.
    Можаце і далей слухаць пра "байкот", "не ўдзельнічаць", "з'едзіць на леціша" ... як гэта было нязменна на кожнае для яго, прарока, "раптам".
    А яшчэ прачытае вам сваю мантру як збеоагчы Лукашэнку на памадзе: "галоўнае захаваць дзяржаўнасць, для чаго неабходна цалаваць ў.... крамлёўскага гаўляйтара". І "адцягваць яго". Яшчэ плюхне памыямі на ўсіх навокал.

    Хіба было калі іначай?
    Можаце слухаць.
  • З акопа пішаш?
    09.03.2026
    Карціна маслам! , в каком палку служыце?
  • Федзя
    08.03.2026
    Залатыя словы!
  • Фантастика
    09.03.2026
    " Нам не надо дивизии. Нам достаточно роты." То есть 100-120 человек. Но ведь это же бред. На какой планете он живёт?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць