Комментарии к статье

Евросоюз подготовил новый пакет санкций против Беларуси

  • Пытанне
    28.11.2025
    Уводзяцца дадатковыя меры кантролю за фінансавымі аперацыямі беларускіх кампаній у ЕС./
    за фінансавымі аперацыямі беларускай кампаніі "офіс Ціханоўскай" таксама?
  • Пытанне
    28.11.2025
    Уводзіцца забарона на дадатковы спіс тэхналогій і тавараў падвойнага прызначэння, а таксама тэхналогій і тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасць і сферу бяспекі. Адзначаецца, што некаторыя з гэтых тавараў Расія выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны — у прыватнасці, кампаненты для беспілотнікаў;/

    Навошта Еўропа ажно да канца 2025 года (усе 4 гады паўнамасштабнай вайны) пастаўляла кампаненты для беспілотнікаў, якімі Расея б'е па Украіне?
  • хамса
    28.11.2025
    "Навошта Еўропа ажно да канца 2025 года (усе 4 гады паўнамасштабнай вайны)"
    у мяне таксама пытанне. вы правільна заўважылі. вайна цягнецца ўжо амаль 4 гады... як і тая... і края ёйнага пакуль не бачна
  • Пытанне
    28.11.2025
    Забараняюцца дарожныя грузаперавозкі праз тэрыторыю ЕС кампаніям, кампаніям, якімі на 25% ці больш валодаюць беларускія фізічныя ці юрыдычныя асобы;/

    Цяпер кампаненты для расейскага ВПК, якія яшчэ не пайшлі ў санкцыйны спіс, з Еўропы будуць вазіць кампаніі, ў якімі валодаюць беларускія фізічныя ці юрыдычныя асобы на 24% і меньш?
    Ці кампаніі, якімі цалкам валодаюць грамадзяне ЕС?
  • Пытанне
    28.11.2025
    Датычна шэрагу тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасць і сферу бяспекі, таксама ўводзіцца забарона на транзіт праз Беларусь/

    А можна спіс гэтых тавараў? У папярэдніх спісах такімі таварамі былі туалетная папера, гузікі, фарбы, фламастары.
  • Мінак
    28.11.2025
    Лепш бы яны зброяй завалілі Украіну, чым займацца змаганнем з беларускімі перавозчыкам за мяжой з падачы іх еўрапейскіх канкурэнтаў.
  • ККК
    28.11.2025
    блюварня
  • Пытанне
    28.11.2025
    Пашыраецца спіс асобаў, якія трапляюць пад санкцыі — сярод іх маюць быць усе, хто атрымлівае выгаду ад беларускага вайскова-прамысловага комплексу/

    А можна канкрэтныя прозвішчы?
    Гэта будуць прыбіральшчыцы, якія працуюць на заводзе МЗКТ?
    А алігарха Машэнскага і турэмшчыка Дзмітрыя Шынвізэ ў спісе не будзе, бо яны не "атрымліваюуь выгаду ад беларускага вайскова-прамысловага комплексу"? У адрозненне ад прыбіральшчыцы на заводзе, якая атрымлівае заробак ("выгаду ад ВПК"?)
  • понятно
    28.11.2025
    Всё, про 1800 фур, Литве, можно забыть, а аэропорт Вюльнюса, можно закрывать на постоянной основе....
  • Цягнік Масква-Калінінград
    28.11.2025
    Галоўнае, што Масква можа спакойна завозіць усё, што ёй трэба ў Калінінградскую вобласць. Цягнікі з Расеі ў Калінінградскую вобласць едуць праз Летуву кожны дзень.
  • Цягнік Масква-Калінінград
    28.11.2025
    Расейскім дыверсантам, якія праз Летуву едуць у Калінінградскую вобласць, а адтуль аўтобусамі ў Польшчу і Летуву. Расейскія цягнікі едуць праз Летуву бесперапынна.
  • Аб палітыцы Еўропы
    28.11.2025
    Аб намерах і рэчаіснасьці
    ------------------------------
    Цытата:
    "У Эўрапарляманце асабліва падкрэсьлілі, што мір, дасягнуты з парушэньнем міжнароднага права, будзе мець глыбокія наступствы для бясьпекі ва ўсёй Эўропе."
    "Нішто пра Ўкраіну не павінна вырашацца без Украіны, і нішто пра Эўропу не павінна вырашацца без Эўропы", — гаворыцца ў рэзалюцыі.
    Таму эўрадэпутаты заклікалі лідэраў Эўразьвязу і краін, што ў яго ўваходзяць, "праявіць лідэрства ў гэты крытычны геапалітычны момант".
    "Мір ня можа быць дасягнуты шляхам саступак агрэсару". І павінен мець гарантыі для Ўкраіны, якія стрымлівалі б Расею ад паўтарэньня агрэсіі, — адзначана ў прынятым тэксьце.
    А для пачатку якіх-колечы перамоваў пра мір трэба спыніць агонь, -- лічаць эўрадэпутаты".
    =================
    Вышэй працытавана інфармацыя з "дэмсмі" аб рэзалюцыі Эўрапарляманту.
    І цяпер лапідарна па сутнасьці гэтай правільнай інфармацыі.
    Для таго, каб сталася, што "Мір ня можа быць дасягнуты шляхам саступак агрэсару", і для таго, каб былі "гарантыі для Украіны, якія б стрымлівалі Расею", і каб "спыніць агонь", і каб "праявіць лідэрства ў гэты крытычны геапалітычны момант", і г.д., і т. п., трэба самае галоўнае ад тых, хто прымае такія рэзалюцыі, -- менавіта: ўсімі наяўнымі эканамічнымі, фінансавымі і збройнымі сіламі (якія ў Эўропе ёсьць), і ўсёй зброяй, і дабраахвотнікамі з усіх краін дапамагчы Украіне адкінуць ворага сьвету і прымусіць агрэсара да міру на правах пераможнай ініцыятывы.
    Масква рэзалюцыі не чытае і міру ня хоча. Мір, на які яна пойдзе, можа стаць толькі на правах Пуціна, але ня Трампа і, тым больш, Эўропы. Адзін ў адзін паўтараюцца 30-я гады. Але калі здадуць Украіну -- вынік стане яшчэ горшы, чым тады. (Магу нават дакладна сказаць -- які, але сэнсу няма).
    Зьберагаючы Украіну, зберагаем Беларусь. Абараняючы Беларусь, абараняем Эўропу. Але тое, што вытвараюць супраць Беларусі балтыйскія марыянэткі, паказвае, што там, у Брусэлі, нават паняцьця ня маюць аб гэтых пытаньнях.
    А вось яшчэ апошняя інфармацыя: "Польшча атрымае ад Эўразьвязу 44 мільярды эўра на "Усходні шчыт", гэта значыць на ахову польска-беларускай мяжы. Каласальная сума (і навошта?). Украіне, дарэчы, для забесьпячэньня ваенных патрэбаў на год (улічваючы заходнюю дапамогу) не дастае да неабходнага яшчэ 30 мільярдаў даляраў. Эўразьвяз ў гэты час прымае рэзалюцыі і стратэгічныя ініцыятывы «Усходні шчыт».
    Пракляты час. Як пісаў Караткевіч, калі над людзтвам куражыцца "п'яны разбэшчаны гун", ніхто не захацеў даць яму па пысе, каб рассыпаўся, пакуль рымскі люмпен не адкрыў яму брамы вечнага горада.
    На жаль, тое, што тут пішу, -- гэта эмацыйнае аб рацыянальным. Але ўсе нашыя беларускія думкі і дзеяньні (хто духоўна жывы) павінны быць ськіраваныя на дапамогу Украіне і на зьберажэньне Беларусі. Гэта магчыма.
    27 лістапада 2025 г.
    З.Пазьняк
  • Gigjg
    28.11.2025
    Ціханоўская і Аб'яднаны кабінет вітаюць такія дзеянні Эўразьвязу, гэта ўзмоцніць ціск на рэжым.
  • Дмитрий
    28.11.2025
    Пока не будет санкций в отношении всех банков в РБ, можно сказать санкции не работают.
  • как тебе, Света?
    28.11.2025
    гэтым толькі больш прывязваюць да расеі
  • Žvir
    28.11.2025
    Usio, jak i kazaŭ Pravadyr ! Abkłali. Zakanamierna, kali ty nie idzieš da cyvilizavanaha śvietu, cyvilizavany sviet idzie ad ciabie.
    Nu, dyk i nia płač, i nia skardzisia, ustavaj na kalieni, jak niekali kazaŭ, dy paŭzi, kudy maryŭ paŭzci...
  • Віктась
    28.11.2025
    тым часам на граніцах палякі штрафуюць людзей якія вязуць сціральны парашок. штраф 580 зл , аплату патрабуюць гатоўкай. Вось такія санкцыі. дзякуй вам еўрапейскае чынавенства і дэмсілы за клопат.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць