Комментарии к статье

Кого больше ценят женщины — тех, кто говорит «Я тебя люблю», или тех, кто моет посуду?

  • Для беларусак таксама
    05.09.2025
    Так, істотныя ўчынкі.
  • Для беларусак таксама
    05.09.2025
    Могуць быць вельмі прыгожыя словы, жарты, мемасікі. Але вызначаюць учынкі.
  • Van der Graaf
    05.09.2025
    Тых, хто выцірае аб іх ногі.
  • Чырвоныя Чаравічкі
    05.09.2025
    Казаць могуць, а як на самой справе, гэта не проста вызначыць. Бо даволі часта людзі падманваюць самое сябе.
  • leha
    05.09.2025
    тыя хто мые посуд, не кажуць , што кахаюць
  • .
    05.09.2025
    Тлумачэнні эвалюцыйнай псіхалогіі на мяжы псеўданавукі: 1) іх немагчыма верыфікаваць (праверыць), 2) яны не маюць тэарэтычнай магчымасці абвяржэння (фальсіфікацыі), 3) яны не вызначаюць сапраўдныя прычыны з'явы.

    Эксперымент правярае толькі, што жанчыны аддаюць перавагу ўчынкам па параўнанню са словамі, і ніяк не даказвае гіпотэзу, што так склалася менавіта гістарычна і па эвалюцыйных прычынах.

    Тыпа жонкі тых, хто шмат размаўляў, а не дзейнічаў, часцей паміралі і пакідалі менш нашчадкаў, што нібыта дало вынік у натуральным адборы і замацавалася недзе ў ДНК? Як гэта даказаць? Па рэштках жанчын вырашыць "гэтая была занадта даверлівая"? А калі такія паводзіны рэальна замацаваліся ў ДНК, знайдзіце дакладна, як, якая частка гена адказвае за гэта.
    Як гэты эксперымент адкідвае іншыя гіпотэзы? Напрыклад, што гэтая асаблівасць выбару партнёраў перадаецца праз культуру, або праз назіранне за паводзінамі бацькоў і іншых дарослых, або прычынай аб'ектыўна розны ўзровень эмацыйнай рэакцыі на дзеянне і словы, або такі выбар проста больш лагічны незалежна ад іншых фактараў? Або, як слушна заўважылі вышэй, гэта толькі выбар, які жанчына жадае рабіць, аднак не абавязкова робіць (многія жадаюць выглядаць рацыянальна - т.зв. рацыяналізацыя).

    Тым больш, словы, мова з'явіліся адносна нядаўна, калі на жыццё людзей біялагічная эвалюцыя пачала ўплываць меней за сацыяльныя прычыны.

    Ідэі эвалюцыйнай псіхалогіі, асабліва на тэму выбару партнёраў, празмерна злоўжываюцца ў поп-псеўда-псіхалогіі і медыя. Бо цікава ўсім і дае ілюзію тлумачэнняў.
    Крытыка не адносіцца да тэорыі эвалюцыі ўвогуле, а таксама да даследаванняў, якія знаходзяць эвалюцыйныя змены ў мозгу, якія ўплываюць на псіхалагічныя паводзіны.
  • Імя
    05.09.2025
    ., выдатны камет. Дзякую!
  • не боись, не талиб
    05.09.2025
    ., эксперымент паказвае толькі, як павінен мысліць алень, каб адпавядаць сучасным феміністычным патрабаванням. Старая прымаўка, дзе "жанчына кахае вушамі", цяпер успрымаецца хіба як абраза. Мужчынская балбатня ўжо не толькі не аўтарытэтная, а нават і не патрэбная. Брысь бад венік, мужчынкі, толькі спачатку посуд памыйце

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць