Пары, которые познакомились в интернете, менее счастливы? Вот что говорит новое исследование
-
19.07.2025., Эврабомж
-
19.07.2025Аналагічнае даследаванне ў сем'ях карнікаў і лукашыстаў скончылася правалам. Даследчыкі не здолелі ацэніць задаволенасць шлюбам у парах гэтых людзей, якія выказвалі як задаволенасць, так і незадаволенасць цалкам аднолькавым наборам слоў рускага мату.
-
19.07.2025Ну, трэба ж разумець, што тындарамі інтэрнэт не заканчваецца. Людзі і проста ў суполках знаёмяцца, у асьцы знаёміліся. Ну, былі да тындараў рубрыкі ў газетах з адрасамі "Хачу пазнаёміцца", іхняя эфектыўнасць была вышэйшая за тындары? Я асабіста сумняюся.
"тыя, хто пазнаёміўся анлайн, паведамлялі пра больш нізкі ўзровень задаволенасці і стабільнасці шлюбу, што сведчыць пра менш якасныя адносіны ў параўнанні з парамі, якія сустрэліся асабіста.
Аднак, нягледзячы на гэта, іх ацэнкі ўсё яшчэ былі вышэй за сярэднюю адзнаку па шкале задаволенасці і стабільнасці, што азначае, што шлюб у людзей, якія пазнаёміліся анлайн, у цэлым усё ж мае высокую якасць."
Больш нізкі ўзровень па параўнанню з астатнімі не можа адначасова быць вышэй за сярэднюю адзнаку.
Пераклад адэкватны, гэта Newsweek наблытаў, калі сваімі словамі пераказваў фразу з артыкула:
"Importantly, effect sizes were modest, and means showed marital quality was still relatively high in both groups."
"Важна, што памеры эфекту (больш нізкай задаволенасці і стабільнасці шлюбу) - сціплыя, а сярэднія значэнні паказвалі, што якасць шлюбу была адносна высокай у абедзвюх групах (і анлайн, і "афлайн")."
То-бок, так атрымалася, што людзі, якіх адабралі ў абедзве групы, ўжо мелі адносна высокую якасць шлюбу, у тым ліку, па параўнанню з тымі, хто не ўдзельнічаў зараз у даследаванні. Інакш гэта зразумець немагчыма.
Сам эфект сціплы і тлумачыцца "intragroup societal marginalization" (кола блізкіх больш дыстанцыюецца ад "чужака") і большай геаграфічнай дыстанцыяй паміж людзьмі.