Комментарии к статье

Позняк: Трамп искренне не понимает, какая бледная моль шуршит перед ним

  • Найперш не галасі!
    29.06.2025
    Лапідар, гэта фіяска, бот
  • Кілер троляў
    29.06.2025
    Лапідар, ён жа ботам, раздваіўся. Цяжкая ў цябе праца, бот
  • Ну-ну
    29.06.2025
    ., ты, я, галасісты.і ботам
  • .
    30.06.2025
    Ён пісаў пра "пазьнякоўскіх адэптаў".
  • .
    30.06.2025
    І вельмі дзіўна і дрэнна, што гэта дагэтуль нармальна і цалкам не зроблена. (Хаця і былі слушныя артыкулы на тэму).
    Тое ж самае з савецкай уладай, пераасэнсаваннем і ацэнкай яе зла.
    Атрымліваецца: "прайшло і прайшло, жывём далей". А пасля здзіўляемся, калі вяртаецца.
    І ўжо можна сказаць тое ж самае пра 2020-ы. Калі ў галовах нярэдка псеўдатлумачэнні (нават запазычаныя ў ябацек: "неверагодныя кабеты з кветкамі заміналі").
  • Мх
    30.06.2025
    Найперш не галасі! , З "кейсам Пазняка" у 1994 годзе ўсё добра было. Тыя хто думаў галавой і пра будучыню - галасавалі за яго. Але бяда ў тым, што ў адрозненні напрыклад ад Краін Балтыі, дзе гатовыя былі галадаць, але не здаць Незалежнасць, беларусы найперш хацелі "каўбасы па 2,20", "Вярнуць Брэжнеўскія часы маладосці ўзад", "прыйдзёт Пазняк - заставіт усех па біларускі размаўляць". І знайшоўся такі кандыдат - Лукашэнка (як зараз Ціханоўскі), для якога і Расея не вораг, і беларуская мова непатрэбная, і савецкія банкаўскія дэпазіты ўсім верне, і "кожнаму па лядоўні і па тэлевізары Гарызонт" будзе. У выніку замест "прагматычнае бучыні" Пазняка абралі "каўбасу і СССР", у выніку не атрыммалі ні каўбасы (перабоі нават з бульбай), ні СССР (усё камерцыялізуецца шалёнымі тэмпамі).
  • .
    30.06.2025
    І тады Пазняк выглядаў сумнеўна. Не па нацыянальнаму напрамку ідэй, а па асабістых якасцях.
    Тут умоўна 2 узроўні разумення людзей у 1994-м:
    1. Зразумець, што Лукашэнка хлусіць.
    2. Зразумець, што і Пазняка заносіць.
    Вялікае эга - дрэнны маркер.
  • Найперш не галасі!
    30.06.2025
    Мх, пра будучыню думалі ўсе, і хто за і хто супраць. Нават больш як ў 2020-м.
    Не трэба толькі сабе прыпісваць разумовыя "арыйскія"
    здольнасці. ))
    Не смяшыце народ.

    Узгадайце лепей і падумайце (пра магчымую будучыню) пра паводзіны Пазьняка ў адказныя моманты:
    Галасаванне за незалежнасць;
    Выбары старшыні БНФ, дзе яго не пераабралі;
    Збор подпісаў за перавыбары Вярхоўнага Савета;

    Псіхануў, кінуў і збег... Ці як далікатна пісаў сп. . - "псіхануў і сышоў".
    Гэта ўжо дастатковая прафепрыдатнасць да такой адказнай бюракратычнай пасады.
    Добра, сёння чалавеку 80, ён мае права не разумець "як яно працуе", але тады не было і 50-ці. Калі табе за 40 і ты ўжо такі разбалансаваны, то.. То, выбачайце, чорт яго ведае, што было б на такой пасадзе з амаль не абмежаванымі магчымасцямі.
    Да таго ж чалавек ніколі і блізка ніколі нідзе ні кім і ні чым не кіраваў.
    Пасьпяховага досведу не меў і ня мае.
  • Найперш не галасі!
    30.06.2025
    Мх, пра "гатовыя былі галадаць" напішыце верш. Можа атрымацца прыгожа.)
    Да сённяшняй нашай сур'ёзнай размовы яно аніяк не пасуе.
    Летувісы пасля Ландбергіса, які ў адрозненне ад нашага Пазьняка шукаў кантакты з кожнай варожай блыхою, дружна прагаласавалі за камуніста Бразаўскаса.
    Ландбергіс ад пачатку "літвасрачу" не рабіў і здолеў з усімі дамовіцца: і з кампартыяй і з мясцовй партхознаменклатурай. Ну але тое, як кажуць, не з нашым шчасцем, нажаль.
    Латвія таксама дрэйфавала ў кірунку кампрамісу, а рускамірных там дагэтуль як...
    Толькі Эстонія была паслядоўнай, маяк для ўсіх, нават і мітынгаў там амаль не было. Але Эстонія асобная тэма, там нават калгасаў не было пры СССР.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць