Комментарии к статье

Позняк: Выпускают только пророссийских людей, а не белорусских патриотов

  • Имя
    24.06.2025
    О, турбозяноновцы на работу вышли. Стали дизлайкать активно...
  • 8:30 утра
    24.06.2025
    Имя, вашы Ну-ну і Найперш не галасі з Кропкай усю ноч працавалі супраць Пазьняка, па сто лайкаў сабе накруцілі за ноч, калі ўсе спалі і ніхто не чытаў.
    А ты таксма з ранку на працу выйшаў? 8.30 утра па менскім часе.
  • .
    24.06.2025
    У гэты раз сапраўды каманда "+7 лайкаў за Пазняка" з'явілася тут не адразу. Увечары баланс быў іншы.
    Затое, калі яна прыходзіць, накрутка працягваецца нават датуль, калі артыкул ужо ніхто не чакае.
    Гэтыя 2 фактары паказваюць штучнасць эфекту. Натуральная дынаміка прачытванняў артыкула адрозніваецца ад дынамікі лайкаў.

    А каментарыі з'яўляюцца тады, калі іх праверыць мадэратар. Начныя і часам вячэрнія якраз з'яўляюцца раніцай.
  • Имя
    24.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Шлома
    24.06.2025
    Позняк сам деньги с госдепа получает. А как говорится кто угощает тот и танцует:)
  • Самае чытанае і каментаванан
    24.06.2025
    Віншую Зянона Станіслававіча, вы як заўседы трапілі ў цэль. Паспрабуйце не прапусціць
  • Ну-ну
    24.06.2025
    Большасьць вызваленых – звычайныя нявінныя грамадзяне заходніх дзяржаваў (Эстонія, Японія), далёкія ад палітыкі. Пазьняк жа іх усіх гуртом называе «прарасейскімі палітыкамі». На іх месцы я б укаціў Пазьняку цывільны позаў на аграменную суму, каб шкадаваў да канца жыцьця за свае словы.
  • Прыміце таблеткі
    24.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Пагоня
    24.06.2025
    Ну-ну, У вас, я бачу, не толькі з логікай праблемы, але і з юрыдычнай адукаванасьцю.
  • Мх
    24.06.2025
    Бяда не столькі ў гэтым. Бяда ў тым, што выпусць 14 вядомых асоб, пасадзяць на іх месца 140, якія не настолькі вядомыя, каб за іх хтосці з Еўрасаюзу прасіў. Яшчэ і "артыкулы" прыдумаюць "наркотыкі", "хабар".
  • 10 словаў не на "языке"
    24.06.2025
    Мх, менавіта так і робіцца. Канвеер вынішчэння не спынены.
    І калі, з'ехаўшы, нічога не рабіць, як Пазьняк, 29 гадоў седзячы на амерыканскім гранце палітуцекача, то канвеер вынішчэння беларусаў і Беларусі будзе бясконцы.
    І зусім не важна з палітэсам вынішчаецца Беларусь ці без.
    Але вось гэтага чалавека, гэбня настойліва пхае нам ў нейкія "правадыры", "лідары", "айцы нацыі", супрацьпастаўляючы ўсім астатнім.
    Лапідарна геніяльна, але непераканаўча.
    Хоць 100 разоў скажы "халва", соладка не стане.
    Хоць 200, 1000 разоў скажы "нацыянальны лідар", пустое не стане поўным, а хворае здаровым, сёння не 1994-ы.
  • Зміцёр
    24.06.2025
    У спадара Зянона цяжкае захворванне псіхікі. Мягка кажучы, гаворыць абы што дзед. Я практыкуючы лекар, у 1994 годзе закончыў Мінскі медыцынскі інстытут, шмат чаго давялося убачыць, як ўрачу.
  • Закалебалі лукашысты
    24.06.2025
    Зміцёр, у Лечкамісіі Абельскай працуеце? Як заробкі? Хапае?
  • Янка
    24.06.2025
    Чым далей у лес - тым тлусцей партызаны.
    Але калі сур'езна, то дзейнасць Пазняка цалкам ператварылася ў генерацыю суцэльнага брыдкага і мярзотнага бруда на бок годных беларусаў, якія ахвяравалі ўсім дзеля лепшай будучыні Беларусі. У ягонай галаве існуюць нейкія супярэчлівыя ашчушчэнні і канспіралагічныя погляды, на падставе якіх ён падзяляе змагароў за свабодную і дэмакратычную Беларусь на правільных і няправільных.
    Няправільных ён безапеляцыйна залічвае ў агентуру Крамля, якую тый у 2020 нібыта паспрабаваў выкарыстаць, а потым кінуў, таму пакуты палітзняволеных з ліку няправільных яго не турбуюць. Ён нават не разумее, што 2020 і 2022 годы моцна змянілі погляды вылічэзнай колькасці раней лаяльных да Расеі дэмакратычна арыентаваных беларусаў, якія нарэшце зразумелі, што трансфармацыя расейскай імперыі ў нейкую "Прекрасную Россию будущего" немагчымая, а таму Расея ў выглядзе "ад Калінінграда і да Ўладівастока" патэнцыйна будзе ўяўляць пагрозу як для незалежнасці Беларусі, так і да яе дэмакратычнага ладу.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць