Комментарии к статье

Темная сторона медитации и «практик осознанности»

  • Жвір
    30.06.2025
    Лухта. І тое, і гэта - лухта. Трэба ведаць межы, у ва ўсім, у ежы, адпачынку, рабоце,..і ў медытацыі таксама.

    Вядома ж, што празь дурату (бязмежжа) можна зламаць...што заўгодна, а гэта й ёсьць пабочка... Тая ж медытацыя не павінна пазбаўляць людзей звыклага ладу жыцьця ў людзкой прыродзе, прыемных стасункаў, заняткаў, асяроддзя й вобразаў, што прыносяць радасьць, яны павінны пераважаць любы негатыў, без якога ў жыцьці не абыйдзецыа, і ня будзе вам ніякай пабочкі й псыхозаў з дэпрэсьняком.

    Заставайцеся сабою, трымайцеся здаровай лёгіцы й традыцыяў ва ўсім, не дазваляйце сабою маніпуляваць, і будзе вам ментальнае здароўе !
  • .
    30.06.2025
    Так дэперсаналізацыя-дэрэалізацыя, стан адчужэння ад сябе, свайго "Я", рэальнасці, і наступствы медытацыі тлумачацца аднімі і тымі ж словамі.
    Толькі ў адным, медыцынскім кантэксце, як нешта дрэннае - сіндром шэрагу псіхічных разладаў, а ў другім, (псеўда)духоўным, як нешта добрае - самаразвіццё, яднанне з сусветам.

    Калі псіхіка ўстойлівая, то могуць пахістаць, каб атрымаць новы досвед, а пасля вярнуцца ў "нармальны" стан.
    А калі не вельмі ўстойлівая, то могуць і не вярнуцца.

    Дзіўна, што людзі кажуць пра медытацыю як спосаб паглядзець на сябе і свет з боку, пераасэнсаваць, аднак на саму медытацыю як працэс гэта іх жаданне рэфлексіі не распаўсюджваецца. Тыпа "а што я насамрэч раблю з сабой, калі галава працуе інакш".

    Пытанне пра этычнасць вернае і таму, што ў поп-духоўных практыках "прадаецца" прыгожымі словамі тое, чаго самі не разумеюць.
  • Varona
    30.06.2025
    А ці этычна праводзіць такія даследаванні на падлетках 11-14 гадоў? У такім уразлівым узросце, калі нават дрэнная адзнака ў школе можа давесці да думак аб с...цыдзе? І да, практыкаваць медытацыі трэба падрыхтаваным, ці пад наглядам настаўніка/ментара. Ёсць такая "шаманская хвароба", калі пачынаюць бачыць свет у іншай, нязвыклай форме; кажуць, што і з глузду можна з’ехаць.
  • Ар
    30.06.2025
    Писал человек, даже близко не знакомый с психологией.

    Если коротко.
    14 лет это ещё недееспособные люди по законам почти всех стран планеты. И по той же науке.

    Сдохнуть можно даже от аспирина. А уж язва гарантирована. И побочка есть у хх%. От этого он не перестает быть лекарством.

    [Зрэдагавана]
  • Псіхолаг
    30.06.2025
    1.Медытацыя па аплікацыя тое ж самае, што і псіхатэрапія з чатам джыпіці.
    Гэта патрэбнасць чалавека - усяго дабіцца хутка і бескаштоўна.
    2.Медытацыя, медытацыі рознь.
    Любая практыка , лбле дзеянне можа стаць майндфулнэс практыкай, калі робіш яго свядома. Сэнс медытацыі - назіранне за сваім станам, фокус увагі на цела, дыханне і пачуцці. Калі чалавек усё жыццё іх ігнорыў, а потым зазірнуў у іх падчас медытацыі - канечне можа зрабіцца страшна. І тады ў гэтым тожаб ісці да тэрапеўта.
    3. Добра, што ў тых людзей з даследавання менавіта медытацыя стала пускавым кручком, а не наркотыкі, шокавая сітуацыя ці штосьці яшчэ.
    Калі ў псіхіцы ёсць нейкая жэсць яна выйдзе рана ці позна. Мозг шмат рэсурса аддае, каб забяспечыць траўмаванаму чалавеку нармальны стан.
    Вынік: хадзіце да псіхолага, практыкуйце са спецыялістамі.
  • Paevel
    30.06.2025
    Аргументацыя з катэгорыі "калі штодня у спотрзалі цягаць штангі, то будуць балець мышцы, можна што-небудзь парваць ці нават памерці!"

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць