БЕЛ Ł РУС

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата

4.11.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Таксама ўпершыню ў гісторыі прадстаўнічка карэнных народаў абрана губернатарам, але ўжо ў іншым штаце.

Кейша Лэнс Ботамс. AP Photo/Brynn Anderson

На губернатарскіх выбарах у амерыканскім штаце Джорджыя перамагла прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Кейша Лэнс Ботамс, стаўшы першай цемнаскурай жанчынай, абранай губернатарам штата ў гісторыі ЗША, паведамляе Bild.

Былая мэр Атланты абышла рэспубліканца Рыкa Джэксана — мільярдэра, які ўклаў у сваю перадвыбарчую кампанію больш за 200 млн долараў уласных сродкаў. Джэксан прызнаў сваю паразу.

Перамога Ботамс стала гістарычнай і для Джорджыі: упершыню з 1998 года пасаду губернатара атрымалі дэмакраты. Падчас кампаніі палітык засяродзілася на эканамічных праблемах і крытыцы адміністрацыі Дональда Трампа. На святкаванні перамогі яна паабяцала прадстаўляць інтарэсы ўсіх жыхароў штата незалежна ад іх палітычных поглядаў.

«Не мае значэння, за каго вы сёння прагаласавалі, — я буду губернатарам усёй Джорджыі», — заявіла Ботамс.

AP Photo/Jon Austria, File

Яшчэ адна гістарычная перамога адбылася ў Нью-Мексіка, дзе губернатарскія выбары выйграла прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Дэб Хааланд.

Яна стане першай жанчынай з ліку карэнных народаў ЗША, абранай губернатарам штата.

Хааланд належыць да народа лагуна-пуэбла. У 2018 годзе яна стала адной з першых дзвюх прадстаўніц карэнных народаў, абраных у Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, а пазней займала пасаду міністра ўнутраных спраў у адміністрацыі Джо Байдэна.

Чытайце таксама:

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў

Каментары да артыкула