БЕЛ Ł РУС

Літоўскі прэм'ер адмаўляе, што Трамп цісне на Літву з беларускім каліем

30.10.2026 / 18:27

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус адмаўляе, што ЗША аказваюць на Вільню ціск з мэтай аднавіць экспарт беларускіх калійных угнаенняў праз Клайпедскі порт. Паводле яго слоў, паведамленні замежных СМІ пра такія спробы — гэта хутчэй «спроба памераць тэмпературу», то-бок прамацаць рэакцыю Літвы і іншых краін Еўрасаюза.

Міндаўгас Сінкявічус. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Сінкявічус 30 кастрычніка заявіў журналістам, што не адчуваў ніякага ціску з боку амерыканскіх стратэгічных партнёраў. Паводле яго слоў, ні пісьмовых, ні вусных патрабаванняў да Літвы не паступала.

Ён падкрэсліў, што краіна самастойна вызначае сваю палітыку, разумее пагрозы і прычыны ўвядзення санкцый і пакуль не плануе пераглядаць абмежаванні. Прэм’ер Літвы дадаў, што парады і просьбы партнёраў можна выслухаць, але канчатковыя рашэнні Вільня прымае сама.

Раней выданне Politico са спасылкай на чатырох еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла, што спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у апошнія тыдні неафіцыйна абмяркоўваў з літоўскімі дыпламатамі магчымасць змякчэння абмежаванняў на транзіт беларускіх тавараў. Па словах двух усходнееўрапейскіх чыноўнікаў, Коул спрабуе пераканаць прадстаўнікоў літоўскіх уладаў на розных узроўнях ужо больш за год — фактычна з часу свайго першага візіту ў Мінск.

Чытайце таксама:

Politico: Вашынгтон цісне на Літву, каб тая адкрыла порт Клайпеды для беларускага калію

Беларусь у найбліжэйшы час накіруе новую партыю калію ў ЗША

«Беларуськалій» дамагаўся пераносу арбітражнага працэсу супраць Літвы ў ААЭ ці Сінгапур, але суд адмовіў

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый

Каментары да артыкула