БЕЛ Ł РУС

Трамп патэлефанаваў Маску і папрасіў яго зняць абмежаванні Starlink для Украіны

22.10.2026 / 21:44

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Іланам Маскам і заклікаў яго скасаваць абмежаванні хуткасці працы вайсковай версіі спадарожнікавай сістэмы сувязі Starlink ва Украіне. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Ілан Маск і Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Паводле суразмоўцаў выдання, неўзабаве пасля размовы 22 кастрычніка спадарожнікавая сувязь пачала працаваць больш стабільна. Украінскія чыноўнікі адзначылі, што сістэма яшчэ не аднавіла поўную функцыянальнасць, але хуткасць перадачы даных ужо стала вышэйшай, чым пры ўстаноўленым абмежаванні.

Як піша WSJ, Трамп быў незадаволены тым, што хуткасць перадачы даных залежала ад хуткасці руху дрона і штучна значна змяншалася, калі ён ляцеў хутчэй за 160 км/г. Паводле слоў выдання, гэта перашкаджала ўкраінскім сілам абароны выкарыстоўваць ударныя далёкабойныя беспілотнікі і рэактыўныя дроны-перахопнікі для супрацьдзеяння расійскім паветраным атакам. На гэтым тыдні кіраўнік Белага дома паведаміў сваім памочнікам і саюзнікам, што хоча скасаваць абмежаванні сэрвісу, якім вайскоўцы карыстаюцца на перадавой.

Вайсковы эксперт Фонду Карнегі Майкл Кофман заявіў, што зняцце абмежаванняў можа істотна пашырыць магчымасці Украіны наносіць удары на аператыўную глыбіню і дапамагчы павялічыць выкарыстанне рэактыўных дронаў-перахопнікаў. Паводле яго слоў, падчас першых выпрабаванняў украінскія падраздзяленні ўжо адзначылі аднаўленне стабільнай працы сеткі.

Кампанія SpaceX, Ілан Маск і пасольства Украіны ў Вашынгтоне пакуль не пракаментавалі гэтую інфармацыю. У Белым доме спаслаліся на нядаўнія заявы Трампа, у якіх ён адмаўляў, што асабіста загадваў запаволіць працу Starlink або ведаў, хто ініцыяваў увядзенне абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph

Каментары да артыкула