БЕЛ Ł РУС

У Мінску праз украінскія дроны адмянілі два авіярэйсы на Маскву

9.10.2026 / 18:26

Nashaniva.com

У Нацыянальным аэрапорце Мінск адмянілі два рэйсы авіякампаніі «Белавія» паміж Мінскам і Масквой на фоне абмежаванняў у маскоўскіх аэрапортах. Пра гэта сведчыць электроннае табло мінскага аэрапорта, заўважыла выданне Reform.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Адменена прыбыццё рэйса B2958 з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, запланаванае на 13:40, а таксама вылет рэйса B2957 у Дамадзедава, які павінен быў адправіцца ў 10:00.

Перад тым Масква і Маскоўская вобласць трапілі пад атаку беспілотнікаў і невялікіх паветраных шароў. Жыхары паўднёвых раёнаў расійскай сталіцы паведамлялі пра гукі выбухаў і працу супрацьпаветранай абароны. Ва ўсіх чатырох аэрапортах Маскоўскага авіяцыйнага вузла — Унукаве, Дамадзедаве, Жукоўскім і Шарамецьеве — увялі план «Дыван».

Напярэдадні, 8 кастрычніка, самалёт, які ляцеў са Стамбула ва Унукава, перанакіравалі ў Мінск, выкарыстаўшы яго як запасны аэрадром. Расавіяцыя часова абмежавала прыём і выпуск самалётаў ва Унукаве, Дамадзедаве і Жукоўскім. У ведамстве патлумачылі гэтыя меры неабходнасцю гарантаваць бяспеку палётаў.

Чытайце таксама:

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой

Учора ў выніку ўдараў па Украіне загінулі 36 чалавек

Каментары да артыкула