БЕЛ Ł РУС

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў

8.10.2026 / 16:57

Nashaniva.com

Самай маладой фігуранткай расійскага спісу тэрарыстаў і экстрэмістаў стала 14‑гадовая Сафія М. з Самары, 2012 года нараджэння. Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, у рэестр яе ўключылі праз забароненую літаратуру, якую школьніца нібыта захоўвала дома і чытала.

7 кастрычніка расійская Федэральная служба па фінансавым маніторынгу абнавіла свой рэестр тэрарыстаў і экстрэмістаў, уключыўшы ў яго, сярод іншых, Сафію М. Паводле Mash, дзяўчына таксама знаходзілася ў «экстрэмісцкіх» чатах, дзе на яе аказвалі ўплыў.

Пра яе захапленні забароненай літаратурай і ўдзел у такіх чатах стала вядома пасля затрымання школьніцы. Яна нібыта напала на свайго аднакласніка з нажом. Пасля гэтага дзяўчынку затрымалі на 30 сутак і накіравалі на прымусовае лячэнне.

Чытайце таксама:

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner

Каментары да артыкула