БЕЛ Ł РУС

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў

8.10.2026 / 11:53

Міра Нікановіч

У снежні 2025‑га расійскі спявак Шаман мусіў наведаць беларускія абласныя цэнтры, але выступы чамусьці перанеслі на год. Цяпер стала вядома, што тыя канцэрты ўвогуле не адбудуцца.

Фота: theins.ru

У канцы 2025‑га Шаман збіраўся зладзіць тур па Беларусі. Усё пачалося з канцэрта ў мінскім Палацы Рэспублікі, які адбыўся 1 лістапада 2025-га. Поспех атрымаўся сумнеўны: на канцэрт прадалі 80% квіткоў, але з падключэннем адміністрацыйнага рэсурсу.

Па сацсетках разляталіся каментарыі, што прафсаюзы настойліва прапаноўвалі квіткі бюджэтнікам з істотнымі зніжкамі. Таксама пусцілі разнарадку па райвыканкамах, каб тыя выкупалі квіткі.

Пасля Мінска Шаман мусіў паехаць у Брэст, Гродна і Гомель, але ж тыя канцэрты перанеслі без тлумачэння прычын. Цяпер выступы планаваліся на самы канец года — 20, 21 і 23 снежня. 

Але днямі з’явілася інфармацыя, што і гэтыя канцэрты не адбудуцца, і Ticketpro ужо прапануе тым, хто набыў квіткі, вярнуць грошы. У тэлеграм-канале і інстаграме Шамана ніякага тлумачэння адмены няма. Аднак мяркуючы па тым, як прадаваліся квіткі ў мінулым годзе, можна выказаць здагадку, што на канцэрт Шамана, вядомага песняй «Я рускі», проста не хочуць ісці.

Чытайце таксама:

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку

«Беларусы нагадваюць чалавека з трывожным разладам». Паэт Віталь Рыжкоў пра званне сэкс-сімвала паэзіі, батл з Найдзёнавым, Каржа і Ціханоўскую

Каментары да артыкула