БЕЛ Ł РУС

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма

3.10.2026 / 22:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што ў сучасным свеце існуюць толькі дзве звышдзяржавы — ЗША і Кітай. Пра гэта ён сказаў на VIII з’ездзе кіроўнай партыі «Новы Азербайджан».

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Паводле Аліева, Вашынгтон і Пекін з’яўляюцца адзінымі краінамі, якія можна называць сусветнымі звышдзяржавамі.

«Гэта дзве сусветныя звышдзяржавы, трэцяй няма», — заявіў ён.

Пры гэтым Аліеў падкрэсліў, што Азербайджан падтрымлівае стратэгічныя адносіны і з ЗША, і з Кітаем. З Пекінам Баку падпісаў усёахопную дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве, а з Вашынгтонам — Стратэгічную хартыю.

Азербайджанскі прэзідэнт адзначыў, што паміж Кітаем і ЗША існуе канкурэнцыя, аднак дамоўленасці паміж дзвюма дзяржавамі і выпрацоўка агульных правіл на аснове ўзаемаразумення маюць важнае значэнне для ўсяго свету.

Акрамя таго, Аліеў заявіў, што Азербайджан мае стратэгічнае партнёрства з шэрагам дзяржаў Еўрапейскага саюза. Паводле яго слоў, такі фармат супрацоўніцтва дзейнічае з дзесяццю краінамі ЕС.

Раней, у маі, падобную пазіцыю выказваў і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён таксама называў звышдзяржавамі толькі ЗША і Кітай, заяўляючы, што Вашынгтон займае першае месца ў свеце паводле вайсковай моцы, а Пекін — другое.

Чытайце таксама:

Аліеў пасля зняцця санкцый з Усманава памілаваў асуджанага за шпіянаж француза

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента

Аліеў заявіў пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і гатоўнасць разам рабіць зброю

Каментары да артыкула