БЕЛ Ł РУС

Беларусь уваходзіць у топ-10 сусветных экспарцёраў угнаенняў

26.09.2026 / 22:14

Nashaniva.com

Беларусь заняла 10‑е месца ў сусветным рэйтынгу экспарцёраў угнаенняў. Наша краіна паставіла на знешнія рынкі 2,44 мільёна тон прадукцыі. Даныя Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO) улічваюць экспарт азотных, фосфарных і калійных угнаенняў у пераліку на змест пажыўных рэчываў, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Сярод суседзяў Беларусь апярэджвае ўсіх, акрамя Расіі. Расія займае першае месца ў свеце з 23,23 мільёна тон. Польшча знаходзіцца на 19‑м месцы (1,07 мільёна тон), Літва — на 24‑м з 727,2 тысячы тон. Латвія займае 62‑е месца (64,3 тысячы тон), а Украіна заняла 86‑е з 13,3 тысчы тон.

Сусветны экспарт угнаенняў у 2024 годзе перавысіў 113,3 мільёна тон. Другое месца пасля Расіі заняла Канада з 14,42 мільёна тон, трэцяе — Марока з 12,15 мільёна тон. Кітай экспартаваў 10,13 мільёна тон і заняў чацвёртае месца. Пяцёрку лідараў замыкаюць ЗША (6,37 мільёна тон).

Чытайце таксама:

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні

Каментары да артыкула