БЕЛ Ł РУС

У Глыбоцкім раёне адкіды нафтапрадуктаў злівалі проста ў яму

26.09.2026 / 15:41

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці выявіў незаконнае захаванне адкідаў нафтапрадуктаў на тэрыторыі аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. Праверка праводзілася з удзелам грамадскіх інспектараў КДК.

Фота: t.me/kgk_oficial

Высветлілася, што падчас рэкультывацыі зямельнага ўчастка пасля зносу аб'екта, які не выкарыстоўваўся сельскагаспадарчым прадпрыемствам «Азярцы», дэмантавалі падземны адстойнік, у якім знаходзіліся адкіды нафтапрадуктаў. Для гэтага выкапалі катлаван і злілі туды гэтыя адкіды.

Пасля патрабавання КДК забруджаны грунт выкапалі і накіравалі на ўтылізацыю. Усяго вывезлі 18,6 тоны грунту.

Паводле папярэдняй ацэнкі, шкода навакольнаму асяроддзю перавысіла 9 тысяч рублёў. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час гэтую суму спагоняць з вінаватай асобы.

Таксама разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці. Памер штрафу можа скласці да 1000 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму

Каментары да артыкула