БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне

8.09.2026 / 19:17

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у аўторак упершыню з пачатку ліпеня правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Па словах памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, асноўнай тэмай перамоў стала ўрэгуляванне вайны ва Украіне.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Таксама бакі абмеркавалі вынікі нядаўніх візітаў у Маскву і Кіеў амерыканскіх спецпрадстаўнікоў Джарэда Кушнера і Стыва Уіткафа.

Ушакоў заявіў, што Пуцін расказаў Трампу пра сітуацыю на фронце і расійскае бачанне далейшага развіцця падзей. Ён таксама паведаміў, што расійскі прэзідэнт абмеркаваў, што ЗША маглі б зрабіць для больш хуткага заканчэння баявых дзеянняў.

Асобна Пуцін, паводле слоў Ушакова, запэўніў Трампа, што Расія нібыта не мае агрэсіўных планаў у дачыненні да еўрапейскіх краін. Інфармацыю разведак пра магчымыя расійскія правакацыі супраць дзяржаў НАТА ён назваў «міфамі», якія, на думку Масквы, выкарыстоўваюцца для апраўдання далейшай падтрымкі Украіны.

Вынікі візіту Уіткафа і Кушнера ў Маскву і Кіеў расійскі бок ацаніў станоўча. Аднак, паводле крыніц Bloomberg і Financial Times, перамовы не прынеслі істотнага прарыву. Суразмоўцы выданняў сцвярджалі, што Пуцін па-ранейшаму настроены працягваць вайну і разлічвае на поўны захоп Данбаса ў найбліжэйшыя паўгода.

Чытайце таксама:

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»

Каментары да артыкула