БЕЛ Ł РУС

Абнавілі Дырэктыву №1 аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны

8.09.2026 / 19:03

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб новай рэдакцыі Дырэктывы №1, у якой «з улікам сучасных рызык і выклікаў удакладнены падыходы да забеспячэння грамадскай бяспекі». 

Фота: Lookby.media

Указам рэгламентаваныя

«прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дзяржаўных органаў у інтарэсах стварэння дадатковых умоў для павышэння культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, фарміравання неабходных навыкаў сацыяльна адказных паводзін грамадзян і спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя, а таксама для гарманічнага развіцця асобы».

Сярод прыярытэтных напрамкаў названыя

«ахова грамадскага парадку, інфармацыйная бяспека, барацьба з экстрэмізмам і незаконным абаротам наркотыкаў, а таксама кантроль за знешнімі міграцыйнымі працэсамі».

Акрамя таго, дырэктыва прадугледжвае абарону насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, грамадзянскую абарону, бяспеку дарожнага руху, экалагічную і санітарна-эпідэміялагічную бяспеку, а таксама бяспеку працы.

Арганізацыяй і каардынацыяй выканання дырэктывы, як і раней, будуць займацца ўрад, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Кантроль за яе рэалізацыяй будзе ажыццяўляць пракуратура.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сустрэўся з расійскім бізнэсменам Патаніным

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт

Каментары да артыкула