БЕЛ Ł РУС

Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі

7.08.2026 / 15:17

Баляслаў Ліманоўскі

Найхутчэй, Максіму Дземчуку далі тэрмін у калоніі.

Максім Дземчук. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Максіму Дземчуку 32 гады. Ён з Пінска. Вядома, што працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у родным горадзе, а пасля значную частку жыцця — у Расіі.

Мяркуючы па сацсетках, пасля 2020 года мужчына таксама працаваў у Расіі. Невядома, як і калі менавіта яго затрымалі.

Максіма асудзілі ў судзе Пінскага раёна і Пінска па ч. 2 арт. 293 КК — удзел у масавых беспарадках. Прысуд невядомы, але яму пагражала ад трох да васьмі гадоў калоніі. Цяпер ён адбывае пакаранне.

Чытайце таксама:

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты

У Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі айцішніка Багдана

Каментары да артыкула