Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію
Беларускі абаронца клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэкхоўкс» Арцём Леўшуноў баіцца прызыву ў армію ў выпадку вяртання ў Беларусь, заявіў журналіст выдання The Athletic Скот Паўэрс.
Арцём Леўшуноў. Фота: Steven Ellis/Daily Faceoff
20‑гадовы Леўшуноў жыве ў ЗША з 2022 года. Да ад'езду за акіян ён займаўся хакеем у школах жлобінскага «Металурга» і мінскага «Дынама», а таксама гуляў за базавы клуб юніёрскай зборнай Беларусі. У 2024 годзе Леўшуноў быў абраны «Чыкага» ў першым раўндзе драфту НХЛ пад агульным другім нумарам.
«Ёсць страх, што ў выпадку вяртання яго могуць прызваць у армію Беларусі, дзе вайсковая служба абавязковая для мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Ён спадзяецца калі-небудзь вярнуцца. Ён лічыць, што яму могуць даць адтэрміноўку праз гульню ў НХЛ», — напісаў Паўэрс.
Чытайце таксама:
Беларускія хакеісты памянялі клубы ў НХЛ
Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ
Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі