БЕЛ Ł РУС

Віталь Лісаковіч працягне кар'еру ў Казахстане

1.08.2026 / 17:32

Nashaniva.com

Беларускі нападнік Віталь Лісаковіч працягне кар'еру ў Казахстане. Футбаліст нацыянальнай зборнай падпісаў кантракт з клубам «Табол» з Кастаная.

Віталь Лісаковіч

Першую частку сезона 28‑гадовы форвард правёў у складзе жодзінскага «Тарпеда-БЕЛАЗ». За восем матчаў ён забіў тры мячы і аддаў чатыры галявыя перадачы.

Цяпер «Табол» займае восьмае месца ў чэмпіянаце Казахстана. Каманда таксама ўдзельнічае ў Лізе канферэнцый. Галоўным трэнерам клуба з'яўляецца беларускі спецыяліст Міраслаў Рамашчанка.

Гулец нацыянальнай каманды Беларусі па футболе Віталь Лісаковіч пачынаў сваю кар'еру ў салігорскім «Шахцёры», пасля ў 2018‑2019 гадах гуляў у некалькіх харвацкіх клубах, з 2020 года — у Расіі. Восенню мінулага года ён стаў футбалістам славенскага «Цэле», але згуляць яму там не ўдалося, таму сёлета вярнуўся ў Беларусь — але і тут надоўга не затрымаўся.

28‑гадовы Лісаковіч вядомы сваім складаным характарам, што, відаць, яму найперш і замінае замацавацца надоўга ў якім-небудзь клубе. Пасля звальнення з салігорскага «Шахцёра» ў 2020 годзе ён памяняў ужо 9 камандаў, і расставанне прынамсі з некаторымі з іх не абыходзілася без скандалаў.

Чытайце таксама:

Беларускія клубы ўжо зарабілі ў сёлетніх еўракубках больш за тры мільёны еўра

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Каментары да артыкула