БЕЛ Ł РУС

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

16.07.2026 / 21:35

Nashaniva.com

У Віцебску афіцыйна пачаўся XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». Звязаныя з ім мерапрыемствы праходзяць у горадзе ўжо некалькі дзён, а ўрачыстая цырымонія адкрыцця адбылася ўвечары 16 ліпеня ў Летнім амфітэатры.

Расійскі спявак Алег Газманаў, вядомы сваёй безумоўнай падтрымкай вайны ва Украіне і ўвогуле расійскага імперыялізму 

Перад пачаткам першага канцэрта да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуўся Аляксандр Лукашэнка. У сваім выступленні ён адзначыў, што «Славянскі базар» заўсёды быў не толькі культурнай падзеяй, але і, маўляў, своеасаблівым адлюстраваннем гісторыі Беларусі і свету.

Падчас цырымоніі адкрыцця Лукашэнка таксама ўручыў першыя ўзнагароды фестывалю. Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» атрымала беларуская спявачка Лізавета Цупрык. Спецыяльнай узнагародай «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» былі адзначаныя беларускі кампазітар Леанід Захлеўны і расійскі Аляксандр Зацэпін. Апошняму, дарэчы, сёлета ў сакавіку споўнілася 100 гадоў.

Падчас фестывалю ў Віцебску адбудуцца канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, выставы і іншыя культурныя падзеі, якія будуць праходзіць на дзясятках пляцовак па ўсім горадзе.

Чытайце таксама:

У Віцебску з'явіліся святлафоры з васількамі ФОТАФАКТ

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск

Сімвалам свята «Купалле» ў Александрыі стала Берагіня

Гістарычны фестываль «Наш Грунвальд» сёлета адмянілі

Каментары да артыкула