Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам
Губернатар Валагодскай вобласці Георгій Філімонаў паведаміў, што падчас паездкі застаўся на трасе без бензіну. Паводле яго слоў, аўтамабіль спыніўся на хуткасным абходзе Волагды праз пусты бак, паведамляе «Медуза».
Фота ілюстрацыйнае
Пасля гэтага кіраўнік рэгіёна перасеў у машыну, якая пагадзілася яго падвезці. Пазней ён удакладніў, што гэта быў экіпаж ДАІ.
Пры гэтым прыкладна за гадзіну да здарэння Філімонаў заклікаў жыхароў вобласці не закупляць паліва праз запас.
Ён паведаміў, што для фізічных асоб у вобласці часова дзейнічаюць частковыя абмежаванні на продаж бензіну, паколькі аб'ёмы паставак засталіся ранейшымі, а попыт амаль падвоіўся.
«Прашу паставіцца да сітуацыі з разуменнем, не ствараць запасаў паліва і не паддавацца ажыятажу. Трэба даць магчымасць заправіцца сваім суседзям і землякам», — адзначыў губернатар.
Чытайце таксама:
Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА
Украіна нанесла ўдар па найбольшым у Расіі Омскім НПЗ, за 2500 км ад фронту
Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»