Закрываецца адна з мінскіх кавярняў сеткі «Зерно»
Адна з кавярняў сеткі «Зерно» ў Мінску спыняе працу. Гаворка ідзе пра ўстанову на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пра закрыццё паведаміла каманда праекта ў сацыяльных сетках. Апошнімі днямі яе працы стануць 23 і 24 чэрвеня.
Фота ілюстрацыйнае
У паведамленні супрацоўнікі адзначылі, што ім самім цяжка паверыць у завяршэнне гэтага этапу і падзякавалі ўсім гасцям за падтрымку, сустрэчы ды наведванні на працягу ўсяго часу існавання кавярні.
Скрыншот са сторыс у інстаграме
Пры гэтым сама сетка не знікае з горада. Паведамляецца, што кавярні «Зерно» на праспекце Незалежнасці і вуліцы Казлова працягнуць працу ў звычайным рэжыме.
Чытайце таксама:
Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі
«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу