Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал
Украінскія Сілы спецыяльных аперацый заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал у раёне сяла Раздольнае ў акупаваным Крыме.
Скрыншот з відэа
Паводле паведамлення ўкраінскага боку, у ноч на 22 чэрвеня беспілотнікі нанеслі ўдар па мосце, у выніку чаго былі пашкоджаныя чыгуначнае палатно і адзін з пралётаў. Пасля гэтага на месца прыбыла рамонтная тэхніка, якая таксама трапіла пад атаку ў ноч на 23 чэрвеня. У ССА УСУ сцвярджаюць, што пасля гэтых удараў мост быў цалкам выведзены са строю.
Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што гэты аб’ект выкарыстоўваўся для лагістычнага забеспячэння расійскіх войскаў на паўднёвым напрамку і для падтрымкі вайсковай інфраструктуры ў Крыме.
У чэрвені ўкраінскія сілы ўжо неаднаразова наносілі ўдары па мастах і пераправах, якія злучаюць анексаваны Расіяй украінскі Крым з акупаванымі тэрыторыямі Херсонскай вобласці. Паведамлялася пра пашкоджанне некалькіх мастоў праз Паўночна-Крымскі канал, а таксама перапраў у раёнах Чангара, Генічэска і Армянска.
Таксама ўкраінскі бок заяўляе пра ўзмацненне атак на транспартную інфраструктуру, якая выкарыстоўваецца для забеспячэння расійскай групоўкі ў Крыме. Паводле прадстаўнікоў Украіны, мэта такіх дзеянняў — ускладніць пастаўкі тэхнікі, боепрыпасаў і паліва на паўвостраў.
Чытайце таксама:
Украіна паразіла тры з пяці аўтамабільных паромаў на Керчанскай пераправе
Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва
«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма
УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым
Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны
Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты