БЕЛ Ł РУС

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану

13.06.2026 / 19:15

Nashaniva.com

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі паведаміў, што ў ноч на 13 чэрвеня ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па хімічным заводзе «Крымскі тытан» у Армянску на поўначы Крыма.

Скрыншот з відэа

Па словах Роберта Броўдзі, вынікі атакі былі пацверджаныя сродкамі аб’ектыўнага кантролю: на прадпрыемстве ўзнік пажар, а яго праца была спынена. У пацвярджэнне сваіх заяў Броўдзі апублікаваў відэазапісы з камер беспілотнікаў.

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было. Усе цэхі пацярпелі, усё гарыць, людзей эвакуявалі дадому!» — цытуе «Мадзяр» паведамленне з мясцовага пабліка.

Пра налёт на завод раней паведамлялі ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы. У сваю чаргу, кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Армянска Васіль Целіжэнка заявіў, што на прадпрыемстве адбылася аварыйная сітуацыя.

Паводле інфармацыі Роберта Броўдзі, завод «Крымскі тытан» працуе на патрэбы расійскага вайскова-прамысловага комплексу. Паводле адкрытых крыніц, прадпрыемства выпускае ў асноўным дыяксід тытану, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбаў і лакаў, а таксама серную кіслату і жалезны купарвас.

Чытайце таксама:

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

УСУ паспяхова атакавалі Афіпскі НПЗ у Краснадарскім краі

Каментары да артыкула