Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў
Дагэтуль два гады яна з сям'ёй жыла ў Харкаве.
Маргарыта Ляўчук з мужам Русланам Карнійкам і сынам Максімам. Фота: сацсеткі Ляўчук
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук некалькі гадоў жыве ва Украіне. У 2024 годзе яна выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца Руслана Карнійку, у тым жа годзе ў пары нарадзіўся сын.
Раней сям'я жыла ў Харкаве, адкуль абраннік Маргарыты. Цяпер спявачка паведаміла, што яны пераехалі ў Кіеў.
«Дзякуем Харкаву за шчаслівыя два гады. Спадзяёмся ў Кіеве нашае жыццё будзе яшчэ больш цікавым і шчаслівым», — напісала ў сацсетках Маргарыта.
Нядаўна спявачка атрымала медаль Францішка Скарыны ад Ціханоўскай і Аб'яднага пераходнага кабінета. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ездзіла з музыкамі выступаць для ўкраінскіх вайскоўцаў на фронце.
Нягледзячы на выразную антываенную пазіцыю і мужа, які служыць ва ўкраінскім войску, Ляўчук даводзілася сутыкацца з абмежаваннямі праз яе беларускі пашпарт. Нядаўна, напрыклад, яна распавядала, як ёй адмовілі ў крэдыце на жыллё. А для атрымання ўкраінскага ПМЖ яе прагналі праз паліграф.
Чытайце таксама:
Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска