БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў

30.05.2026 / 16:43

Nashaniva.com

Старадаўнюю сядзібу ў вёсцы Новаберажное Столінскага раёна пусцілі з малатка на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць». У ходзе таргоў закінуты асабняк канца XIX стагоддзя падаражэў амаль у 10 разоў, піша Office Life.

Фота: «БУТБ-Маёмасць»

За лот змагаліся чатыры прэтэндэнты — два чалавекі і дзве кампаніі. Таргі доўжыліся менш за гадзіну, але ўдзельнікі паспелі зрабіць 90 ставак. У выніку цэннік узляцеў са стартавых 12,9 тысячы да 128,2 тысячы рублёў (каля $44,7 тысячы па курсе). Цагляны двухпавярховы дом на 426 «квадратаў» забраў жыхар вядомага на ўсю Беларусь аграгарадка Альшаны з таго ж Столінскага раёна.

Разам з асабняком і старадаўняй лядоўняй пакупнік атрымаў 37 сотак зямлі ў арэнду на 50 гадоў. Афіцыйнага статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў маёнтка няма. Гэта значыць, што новы ўладальнік можа адкрыць тут гатэль, рэстаран, краму ці проста зрабіць жылы дом.

Ёсць толькі адна ўмова: пры рэканструкцыі нельга змяняць архітэктурнае аблічча будынка. Абнавіць сядзібу трэба за тры гады.

Чытайце таксама:

У Обалі закансервуюць руіны палаца Грабніцкіх

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Каментары да артыкула