БЕЛ Ł РУС

Пакістан зафіксаваў парушэнне рэжыму спынення агню паміж ЗША і Іранам

8.04.2026 / 19:26

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф паведаміў у сацсетцы X, што ў зоне канфлікту на Блізкім Усходзе зафіксаваныя парушэнні рэжыму спынення агню адразу ў некалькіх месцах. Менавіта Пакістан выступае галоўным пасярэднікам у перамовах паміж ЗША і Іранам.

Пасля аднаго з ізраільскіх удараў па горадзе Набатыя. 6 красавіка 2026 года. Фота: Chris McGrath/Getty Images

Па словах Шахбаза Шарыфа, гэтыя парушэнні падрываюць мірны працэс. Ён заклікаў усе бакі праяўляць стрыманасць і выконваць дамоўленасць аб двухтыднёвым спыненні агню.

Адначасова Іран прыпыніў рух суднаў праз Армузскі праліў. Паводле паведамленняў, гэта звязана з тым, што Ізраіль працягвае ваенныя дзеянні супраць руху «Хезбала» ў Ліване, нягледзячы на абвешчанае перамір’е.

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы, Тэгеран раней прыгразіў, што можа пераглядзець сваё рашэнне аб паўторным адкрыцці Армузскага праліва. Прадстаўнікі Ірана таксама папярэдзілі, што працягнуць атакаваць краіны рэгіёна, уключаючы Ізраіль, калі ізраільскія вайскоўцы будуць наносіць удары па Ліване і Іране.

Раней ЗША і Іран заявілі аб дамоўленасці пра двухтыднёвае спыненне агню, пры ўмове, што Іран адкрые суднаходства праз Армузскі праліў.

Чытайце таксама:

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Каментары да артыкула