БЕЛ Ł РУС

Андрэй Павук расказаў, дзе працуе пасля звальнення з тралейбуснага парка

10.02.2026 / 20:39

Nashaniva.com

Пасля скандальнага звальнення з віленскага тралейбуснага парка вядомы блогер Андрэй Паук знайшоў новую працу — ці дакладней, вярнуўся на старую. Цяпер ён не толькі супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», але і працуе дворнікам у Вільні. Ён займаўся гэтым яшчэ да таго, як стаў кіроўцам тролейбуса, піша «Люстэрка».

Андрэй Павук — другі справа. Фота: «Наша Ніва»

Павук кажа, што гэта праца яму падыходзіць: ён сам вызначае, колькі працаваць, фізічная праца на свежым паветры карысная, і за гэта яму яшчэ плацяць. Ён называе сваю працу «як заняткі ў спартзале, за якія не трэба плаціць».

Блогер атрымлівае 700 еўра ў месяц і пакуль не плануе шукаць іншую працу. Ён плануе заставацца дворнікам, пакуль яго не звольняць.

Восенню мінулага года Андрэй Павук ублытаўся ў моўны скандал, бо не змог паразумецца па-літоўску з дыспетчаркай тролейбуснага парка і апублікаваў запіс інцыдэнту ў сацсетках. Потым ён заявіў, што папрасіў прабачэння перад жанчынай і кіраўніцтвам, але падкрэсліў, што яе абавязак — дапамагаць кіроўцам, а не вучыць іх мове.

У лістападзе 2025 года Павука звольнілі з працы. У загадзе гаварылася, што 4 кастрычніка 2025 года ён дапусціў «грубае парушэнне працоўных абавязкаў».

Чытайце таксама:

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Павук не паразумеўся з дыспетчаркай у літоўскім тралейбусным парку і трапіў у моўны скандал

На скандал з Андрэем Павуком адрэагаваў мэр Вільні

Павук лічыць, што пасля скандалу дзейнічаў правільна

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Павук паведаміў, што яго аштрафавалі ў Літве за прапаганду забароненай сімволікі

Каментары да артыкула