БЕЛ Ł РУС

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы

9.02.2026 / 09:11

Nashaniva.com

Затрыманыя па справе аб замаху на генерала ГРУ Аляксеева Любамір Корба і Віктар Васін прызналі віну, сцвярджаюць у ФСБ.

Кадр з відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева

Па версіі ФСБ, Корба быў завербаваны СБУ ў жніўні 2025 года. Ён прайшоў стралковую падрыхтоўку на палігоне ў Кіеве. Вярбоўка, па версіі ФСБ, праходзіла «пры садзейнічанні спецслужбаў Польшчы».

Корба быў накіраваны ў Расію ў жніўні 2025 года. Ён вёў назіранне за высокапастаўленымі вайскоўцамі ў Маскве, паведамілі ў ФСБ.

Корба ўзяў пісталет, закладзены спецслужбамі Украіны, са сховішча ў Падмаскоўі.

Любамір Корба і Віктар Васін прызналі віну.

З інфармацыі ФСБ, спецслужбы Украіны ім абяцалі $30 тысяч за забойства генерала ГРУ Аляксеева. 

6 лютага ў Маскве спрабавалі забіць намесніка кіраўніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы. 

Паводле падазрэння ў выкананні замаху затрымалі 65‑гадовага Любаміра Корбу (ён грамадзянін Расіі, але нарадзіўся ва Украіне). Яго схапілі ў Дубаі і даставілі ў Маскву. 

У Маскве затрымалі таксама, як сцвярджае ФСБ, яго памочніка 66‑гадовага Віктара Васіна. Іншая памочніца Зінаіда Серабрыцкая, паводле ФСБ, паспела выехаць ва Украіну.

Чытайце таксама:

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца

Каментары да артыкула