БЕЛ Ł РУС

Уладальнікі «Белвеста», адхіленыя ад кіравання ім, стварылі ў Расіі новую кампанію

5.02.2026 / 19:42

Nashaniva.com

Як звярнуў увагу партал «Белорусы и рынок», расійскія ўладальнікі «Белвеста», ад кіравання якім яны адхіленыя, стварылі новую юрыдычную асобу ў Маскве — «БВ «Стыль».

Юрый Суманееў. Фота: «Белта»

Кампанія зарэгістраваная ў снежні мінулага года рэзідэнтам Расіі «ІПК Інвестпрам», які належыць Юрыю Суманееву і Дзмітрыю Ганцову. Від дзейнасці новага бізнэсу — аптовы гандаль адзеннем і абуткам.

Праз «ІПК Інвестпрам» Суманееў і Ганцоў валодаюць, у прыватнасці, долямі ў віцебскай фабрыцы «Белвест» (45%) і маскоўскім дыстрыб’ютары ГД «Белвест» (60%). Праз іншыя структуры іх доля ў гэтых бізнэсах складае 100%.

Але цяпер яны не кіруюць імі. У канцы мінулага года па заяве самога «Белвеста» Эканамічны суд Віцебскай вобласці пачаў конкурсную вытворчасць на адной з найбуйнейшых у Беларусі абутковых вытворчасцяў.

А ў студзені гэтага года на тры гады — да 15 студзеня 2029‑га — прызначыў на «Белвесце» санацыйны перыяд.

Чытайце таксама:

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Суд распачаў справу аб эканамічнай неплацежаздольнасці «Белвеста»

У абутковай кампаніі «Белвест» мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай

Каментары да артыкула