БЕЛ Ł РУС

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць

2.02.2026 / 17:01

Nashaniva.com

Ізраільская авіякампанія Arkia, якая заяўляла пра аднаўленне прамых рэйсаў паміж Мінскам і Тэль-Авівам пасля дзевяцігадовага перапынку, фактычна адмовілася ад палётаў і спыніла продаж квіткоў. Пры гэтым на маршруце ўжо пачаў працаваць іншы перавозчык, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

У пачатку снежня паведамлялася, што Arkia плануе выконваць рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў па панядзелках і пятніцах з 2 лютага да 27 сакавіка 2026 года. Квіткі тады прадаваліся па цане ад 244 даляраў у адзін бок, хоць у раскладзе Нацыянальнага аэрапорта Мінск гэтыя рэйсы яшчэ не былі пазначаныя.

Аднак першы запланаваны палёт, які мусіў адбыцца 2 лютага, на анлайн-табло мінскага аэрапорта так і не з’явіўся. Хоць пазней рэйсы Arkia былі ўнесеныя ў сезонны расклад (з 6 лютага, таксама па панядзелках і пятніцах), на сайце самой авіякампаніі кірунак на Мінск больш недаступны для браніравання. Сістэма не знаходзіць ніводнага квітка і прапануе змяніць даты або напрамак.

Arkia ўжо мела досвед палётаў у Беларусь — з вясны 2016 да восені 2017 года. Раней рэйсы ў Тэль-Авіў выконвала і «Белавія»: спачатку ў 1990-х, а затым з 2008 года да лютага 2022-га, з перапынкам падчас пандэміі. 8 студзеня 2026 года «Белавія» зноў аднавіла палёты ў Ізраіль, у той час як аднаўленне рэйсаў Arkia, як высветлілася, засталося толькі заявай.

Чытайце таксама:

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»

Авіякампанія FlyDubai зноў пачынае лётаць у Мінск

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

Каментары да артыкула