БЕЛ Ł РУС

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

31.01.2026 / 17:19

Nashaniva.com

Беларуская архітэктурная студыя ZROBIM architects паказала свой новы амбіцыйны праект — рэканструкцыю старой сядзібы Багдановічаў на Вілейцы ў вёсцы Старынкі. Перарабіць яе плануюць у шыкоўны камерны буціковы гатэль.

Сядзіба датуецца пачаткам XX стагоддзя і знаходзіцца на мяжы вёскі. Некалі зямля тут належала графу Аляксандру Ленскаму, пазней — сям'і Тукала, а потым, як лічыцца, яе выйграў у карты Багдановіч.

Так сядзіба выглядала ў мінулым годзе. Фота: @1809_avtotravel_belarus

Вандроўнікі па Беларусі заўсёды адзначалі: хоць дом і стаяў закінуты, захаваўся ў досыць добрым стане. Пабудаваны ён з натуральнага каменю і цэглы.

На праекце ад студыі ZROBIM architects бачна, што дызайнеры пастараліся максімальна захаваць ранейшы дух сядзібы і задзейнічаць у інтэр’еры старыя элементы — напрыклад, цагляны мур і кафлю.

Тут будзе выкарыстоўваецца шмат дрэва, з’явіцца вінтажная мэбля і цёплае асвятленне.

На здымках — будучы хол першага паверха.

Раней яшчэ адну гістарычную сядзібу Багдановічаў «Двор Стайкі» перарабілі ў комплекс для вяселляў і мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА

Каментары да артыкула