БЕЛ Ł РУС

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»

29.01.2026 / 20:51

Nashaniva.com

На Беларусь насоўваецца скандынаўскі антыцыклон «Даніэль», які прынясе моцныя маразы і арктычнае паветра, паведамляе Белгідрамет. Ён замяніць цыклон «Леоні», які даваў кароткую адлігу і невялікую порцыю цяпла з Паўднёвай Еўропы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Антыцыклон «Даніэль» выцісне воблачныя палі цыклону за межы краіны і адкрые шлях арктычнаму паветру. У выніку ападкі будуць паступова спыняцца, а маразы ўзмацняцца.

Па прагнозах на асобныя дні:

Прагнозы сэрвісаў «Яндэкс» і Gismeteo.by таксама паказваюць, што апошнія дні студзеня і пачатак лютага будуць вельмі марознымі. Аранжавы ўзровень небяспекі захоўваецца з-за складаных гідраметэаралагічных умоў.

Чытайце таксама:

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Падвоз дзяцей у школы адмянілі ў сямі раёнах Гомельскай вобласці

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж

Каментары да артыкула